Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка страница 7
Дадаўшы – таксама ў думках, зразумела – яшчэ дзве-тры кароткія фразы, яскрава характэрызуючыя фермера, Скрайф націснуў крайнюю правую клавішу селектарнай сувязі. Адразу ж успыхнуў экран аднаго з манітораў, асвяціўшы заспаную фізіяномію дзяжурнага дыспетчара. Дзяжурны быў з новенькіх і таму, пэўна, не адразу скеміў, хто глядзіць на яго зараз з экрана. Некалькі імгненняў дыспетчар толькі недаўменна лыпаў вачыма, затым да яго, нарэшце, дайшло…
– Дзяжурны па тэрыторыі, малодшы супрацоўнік Залеўскі! – адрапартаваў ён, імгненна ўскочыўшы з месца і выцягнуўшыся так, што, здаецца, дакраніся і ён адразу ж зазвініць нібыта тая струна. – За час майго дзяжурства…
– Вольна, Залеўскі! – сказаў Скін, адкідваючыся ў крэсле і з задавальненнем разглядваючы спалоханы твар дыспетчара. – Скажы, якая з дзяжурных рамотных брыгад зараз на месцы? Хоць адна з іх ёсць на базе?
– Ніяк не! – дзяжурны ўсё яшчэ стаяў навыцяжку. – Усе тры на тэрміновых выкліках! Будуць не раней, чым праз гадзіну-дзве! А што здарылася? – у голасе дзяжурнага прагучалі адначасова ўстрывожаныя і цікаўныя ноткі. – Што-небудзь сур’ёзнае, містэр Скрайф?
– Сур’ёзнае? – Скін пабарабаніў пальцамі па стале, скоса зірнуў на нерухомую фігуру О’Ніла. – Ды не, не думаю, каб гэта было занадта ўжо сур’ёзна… Зараз да цябе падыйдзе адзін наш пакупнік, містэр О’Ніл… – ён зноў кінуў хуткі погляд на фермера. – Возьмеш у яго ўсе дадзеныя, запішаш каардынаты, і як толькі якая-небудзь з брыгад вызваліцца – накіруеш яе туды. Усё зразумела?
– Усё зразумела! – дзяжурны яшчэ больш выцягнуўся, хоць больш, здавалася б, ужо немагчыма фізічна. – Будзе выканана!
Скрайф шчоўкнуў клавішай і манітор патух. Фермер яшчэ нейкі час таптаўся на месцы, як бы жадаючы і далей працягнуць размову, але Скрайф быў ужо сыты ім па горла. Ветліва ўсміхаючыся, ён узняўся з-за стала, паказваючы гэтым, што аўдыенцыя закончана.
– Ідзіце да дзяжурнага, – сказаў ён, махнуўшы рукой у напрамку да дзвярэй. – Там вам усё растлумачаць.
Дачакаўшыся, калі за фермерам зачыніліся, нарэшце, дзверы, Скін зноў апусціўся на ранейшае месца, аж знемагаючы ад нецярпення. Левая ягоная рука звычна нырнула пад стол, навобмацак адшукала там маленькую, ледзь прыкметную кнопку, націснула яе. Высунулася патаемная шуфлядка і Скін прагна выхапіў адтуль пляскатую шкляную бутэльку больш чым напалову запоўненую нейкай залаціста-празрыстай вадкасцю. Падазронна зірнуўшы на дзверы, Скін паднёс бутэльку да засмяглых вуснаў, зрабіў першы працяглы глыток…
Калі Скін зноўку схаваў бутэльку ў шуфлядку стала, вадкасці там засталося не больш чвэрці. Ён пасядзеў крыху, прыслухоўваючыся да ўнутраных сваіх адчуванняў, потым уздыхнуў, устаў і выйшаў у прыёмную. Сакратар, малады хлопец, апрануты ў новенькую і крыху велікаватую яму ўніформу, ускочыў з-за стала і вінавата паглядзеў на шэфа.
– Яшчэ раз пусціш да мяне аднаго з гэтых… – Скрайф змоўк, стараючыся