Што новага ў новых медыя? Зборнік эсэ. Аляксей Крывалап

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Што новага ў новых медыя? Зборнік эсэ - Аляксей Крывалап страница 3

Што новага ў новых медыя? Зборнік эсэ - Аляксей Крывалап

Скачать книгу

гісторыю існавання, складаецца з самых простых адзінак, якія ён назваў «мемамі», ці «мімамі» (ад грэц. μίμημα – «падабенства»), і па аналогіі з біялагічнай інфармацыяй, якая, як вядома, закадаваная ў генах. І падобна генам, мемы прыдатныя да рэпрадукцыі, мутацыі, селекцыі і праходжання праз натуральны адбор8.

      Р. Доўкінз піша, што мемы (як гены) – гэта так званыя рэплікатары (replicators), ці малекулы, здольныя ствараць уласныя копіі. Канцэпцыя рэплікатара ў адносінах да сацыяльна-культурных працэсаў мае ў сваім падмурку аналогію паміж механізмамі перадачы генетычнай і культурнай інфармацыі. Мемы здольныя да рэпрадукцыі і памнажэння як кантралявана, з дазволу свайго носьбіта (чалавека), так і абсалютна самастойна. Для выжывання мема як адзінкі неабходная наяўнасць сама мала аднаго носьбіта, а для паспяховага размнажэння мема было б добра, каб гэты носьбіт прыкладаў пэўныя намаганні для яго распаўсюду. Таксама паспяховае ўзнаўленне мема залежыць ад культурнага асяродку, які яго атачае, і ад непасрэднага зместу інфармацыі, якую ён утрымоўвае. Узаемадзейнічаючы паміж сабой, мемы ўтвараюць камбінацыі, змяняюцца, падзяляюцца, ствараючы такім чынам новыя мемы. Асноўным рэсурсам, неабходным для памнажэння мемаў, з'яўляецца чалавечы розум, у працэсе барацьбы за які слабыя мемы гінуць, а моцныя становяцца яшчэ больш магутнымі – гэта і ёсць натуральны адбор у меметыцы9.

      З«яўляючыся па сваёй сутнасці інфармацыяй, мем, тым не менш, адрозніваецца ад яго большым функцыяналам і самастойнасцю ў паводзінах. У аснове доўкінзаўскага разумення мемаў ляжыць канцэпцыя У. М. Бехцерава пра вірусы (мікробы), «якія, падобна сапраўдным фізічным мікробам, дзейнічаюць усюды і паўсюль і перадаюцца праз словы і жэсты навакольных асоб, праз кнігі, газеты і інш.»10

      Доўкінз вылучае вертыкальны і гарызантальны шлях перадачы мемаў. Вертыкальны – калі мемы перадаюцца ад чалавека чалавеку «ў спадчыну» (ад бацькоў, настаўнікаў, аўтарытэтаў – у вербальнай форме, а таксама праз кнігі і іншыя культурныя артэфакты). Гарызантальны шлях распаўсюду мемаў (мелодыі, фразеалагізмы, мода і іншае) мае месца, калі ўзаемадзеянне адбываецца паміж асобамі, якія належаць да адной генерацыі. Часта аб'яднанне мемаў прыводзіць да з'яўлення больш складаных мемаў ці мемплексаў (memeplex). Добрым прыкладам мемплексаў (за пэўнымі абмежаваннямі) могуць быць рэлігійныя дагматы і палітычныя дактрыны. Уласна кажучы, сам Р. Доўкінз у сваёй працы «Бог як ілюзія» падрабязна займаецца дэканструкцыяй рэлігійных мемплексаў на прыкладзе хрысціянства. На яго думку, хрысціянскі мемплекс мае сваёй асновай мемы (калі так можна казаць) граху, малітвы, уваскрашэння, жыцця пасля смерці, а ў якасці знешніх праяў выкарыстоўваюцца мемы сакральных рытуалаў, кананічных святаў і інш.

      У дадзены момант тэорыя мемаў развіваецца ў межах асобнага падыходу – меметыкі, які пакуль што не мае паўнавартаснага навуковага статусу, але ж працягвае прывабліваць прыхільнікаў. Меметыка ставіць пытанні пра перцэпцыю

Скачать книгу


<p>8</p>

Докинз, Р. Эгоистичный ген / Р. Докинз; пер. с англ. Н. Фоминой. – Москва: Издательство АСТ: CORPUS, 2015. – 512 c.

<p>9</p>

Burman, J.T. The misunderstanding of memes: Biography of an unscientific object // Perspectives on Science. 2012. №1 (20). C. 75—104.

<p>10</p>

Бехтерев, В. М. Внушение и его роль в общественной жизни / В. М. Бехтерев. – М.: Рипол Классик – 2013. – 424 с.