Быць хрысціянінам. митрополит Антоний Сурожский

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Быць хрысціянінам - митрополит Антоний Сурожский страница 5

Быць хрысціянінам - митрополит Антоний Сурожский

Скачать книгу

вось гэта адбываецца з намі пастаянна. Між намі, грэшнікамі, якія часам свецяць малым святлом (як свечка можа гарэць на гарышчы?), і святымі, якія ззяюць, як святы Серафім Сароўскі праззяў перад вачыма Матавілава, розніца, безумоўна, каласальная. Але калі чалавек можа праз нас, у нас пабачыць нейкае святло, калі ён, гледзячы на нас, пабачыць, што мы не такія, як усе людзі, што з нас ліецца святло вечнага жыцця, тады ён можа паверыць нашаму слову, дакладней, нават не слову, – паверыць нам. Адзін хрысціянскі пісьменнік гаворыць, што між нявернікам і вернікам павінна быць такая ж каласальная розніца, як між вылепкам, статуяй і жывым чалавекам. Статуя можа быць цудоўнай, цудоўнейшай за ўсялякага чалавека, але яна застаецца дрэвам альбо каменем. Чалавек можа быць несамавітым, але ў ім нешта ззяе Боскім святлом. І гэты пісьменнік гаворыць, што калі нявернік сустракае верніка, ён павінен спыніцца і ўсклікнуць: «Што здарылася? Я чакаў сустрэць статую, а перада мною статуя, якая ажыла, яна жывая, рухаецца, яна мне перадае штосьці, чаго я ніколі не бачыў!».

      Вось гэта – існасць Царквы ў асобе кожнага чалавека, па меры яго набліжэння да Хрыста, прылучэння да Хрыста, прыняцця Святога Духа, у гэтым розніца між вернікам – і нявернікам, чужым Царкве. Але «чужы» чалавек таксама з’яўляецца чалавекам у поўным сэнсе гэтага слова. Гэта чалавек, які, як сухія дровы, чакае моманту, калі іскра ўпадзе, і ён сам запаліцца. Ён не «абесчалавечаны» сваім нявер’ем, гэта чалавек, які яшчэ не знайшоў паўнаты жыцця. І нам, вернікам, нам, якія сустрэлі Бога і Хрыста, належыць ззяць такім святлом, праменіць такое святло – не абавязкова асляпляльнае – можа быць, што і святло маленькай свечкі, але якое змусіць тых, хто з намі сустракаецца, сказаць: «У гэтым чалавеку ёсць нешта, чаго раней я ні ў кога не сустракаў!».

      Гэта – існасць Царквы, гэта – ейная сапраўдная прырода. Царква тады робіцца тым, чым яна па сутнасці ёсць: целам Хрыста, інакш кажучы, доўжаннем праз тысячагоддзі і вякі ўцялесненай прысутнасці Бога, плоццю Сына Божага, прапанаванай нам у таемствах, і прысутнасцю Святога Духа. Царква – аб'яўленне Хрыста, аб'яўленне Святога Духа, аб'яўленне вечнага жыцця. Царква – месца, дзе Бог і чалавек злучаныя, месца, дзе Бог можа сустрэць чужога да гэтага часу Яму чалавека; і сам цуд гэтай сустрэчы. Вось што такое Царква.

      Пра таемствы

      Зараз гаворка пойдзе пра таемствы Царквы: і для таго, каб зразумець іх значэнне, трэба паглыбіцца крыху больш, чым я гэта рабіў на мінулай гутарцы, у разуменне самой Царквы. Царква – гэта Богачалавечая супольнасць, дзе прысутнічае паўната Боства, таксама як паўната чалавецтва; разам з гэтым Царква з’яўляецца чалавечай супольнасцю на шляху да збаўлення. Гэта я хачу патлумачыць.

      Боская прырода Царквы вызначаецца тым, што першы яе член – гэта Госпад наш Ісус Хрыстос і ў Ім прысутнічае ўся паўната Боства цялесна (Кал 2:9). Апроч гэтага, дзякуючы таму, што Хрыстос прысутнічае ў Царкве паўнатой Сваёй чалавецкасці і паўнатой Сваёй Боскасці, Царква з'яднаная

Скачать книгу