Таўсьціла і лешч. Андрэй Адамовіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Таўсьціла і лешч - Андрэй Адамовіч страница 4

Таўсьціла і лешч - Андрэй Адамовіч

Скачать книгу

за сто дзесяць кіляграмаў. Ён увесь час пацеў, поры на скуры зрабіліся вялікімі й часткова былі забітыя чорнымі кропкамі, зуб за іклам выпаў і быў заменены на жалезны пратэз, валасы, сабраныя ў хвост, парадзелі. Можа быць, пачырванелыя вочы былі адною з праяваў яго нездароўя.

      Яны ехалі старою дарогаю, якою цяпер амаль ніхто не карыстаўся, але асфальт быў добры. Паабапал стаялі вязы. Максім падумаў, што яны зьехалі на гэтую дарогу, нібыта ў апавяданьне Чорнага, і зараз на шашу мусіць выскачыць згаладалая карова, уздымецца туман, а кара дрэваў стане мокрай і будзе аддаваць паветру цягучы пах. На ўзбочыне зьявілася заўважаная адно кіроўцам лісіца. Але было па-ранейшаму горача й амаль ясна.

      Яны ўехалі ў нейкі пасёлак. Віктар ня ведаў які, магчыма, гэта быў ускраек Асіповічаў. Дзень сканчаўся.

      – А што як ня зловіш ляшча, Макс? – Віктар піў ужо другі літар.

      – Злаўлю наступным разам.

      – Ты яго два гады ўжо ловіш. Мо лепш у самотнікі, як Ткач? У сама паклёўка раз на год, ня так крыўдна не злавіць, як ляшча твайго. Ты ўжо колькі езьдзіш?

      – Восемдзесят дзявяты раз.

      – За дзевяноста разоў можна было яго прынамсі выхапіць. Давай да соткі дагоніш і спынісься. Як табе такі варыянт?

      – Заўтра я выцягну ляшча трошніка. А можа, і большага. Можа быць, такога, што ты зь ім зможаш выпіваць.

      – Не, такога ляшча ня трэба. Такіх ляшчоў у мяне ўжо шмат. Выцягні такога, каб ім можна было закусіць.

      Усе трое сур’ёзна заківалі. У Ткача ажыў тэлефон. Спачатку мужчына казаў ціха й салодкім голасам, пасьля – апраўдваючыся.

      – Кінула слухаўку, – сказаў ён спакойна.

      – Я гэтаму кажу і табе скажу. Пастаў ты яе на месца. Што вы ня як мужыкі. Раз на месяц ты ня можаш у рыбу зьезьдзіць? Тым больш ты сур’ёзны чалавек, дом свой, машына, бізнэс свой. Што яна яшчэ хоча?

      – Так, – сказаў Віктар. – Давайце не ўздымаць гэтую тэму. Ты мне лепш скажы, Макс, якая там плыня?

      – Плыня там – акурат для сама! – і мужчыны зарагаталі.

      Машына ўехала ў лес. У багажніку штосьці адчувальна грукала, калі яны праяжджалі па ямінах. Максім трымаўся за стырно, а пасажыры – за вочапкі над вокнамі. Максім узгадаў “араматыку на ракаў” і яго пацягнула на ваніты. Пакуль ня выехалі на раўнейшы ўчастак, усе маўчалі.

      – Блін, намётаў жа! Пазаймалі ўсё.

      – Ты яшчэ пра абарыгенаў не забывай.

      Але на месцы, да якога яны ехалі, ніхто не расклаўся. Гэта была прадаўгаватая, уздоўж абрывістага, парослага дрэвамі берагу, палянка, з двума кругамі прагарэлых вогнішчаў, невялічкім сталом і лавамі пры ім. Крыху наводдаль зь неабдзертых камельчыкаў сасны й нейкіх галінаў была змайстраваная сушылка для рыбы.

      – Аптымісты, – пракамэнтаваў Віктар.

      Гарачыня зусім сышла. Максім адчыніў свае дзьверы й адну за адною высунуў ногі на вольны ад травы лапік пяску. Ён устаў і зрабіў чатыры крокі. Ногі крыху здранцьвелі. Максім пацягнуўся й набраў Марыю.

      – Нічога

Скачать книгу