Дзіцячы маніфест (зборнік). Кiрыл Стаселька

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзіцячы маніфест (зборнік) - Кiрыл Стаселька страница 5

Дзіцячы маніфест (зборнік) - Кiрыл Стаселька Час Воблы

Скачать книгу

толькі Андрэй скончыў есці, яны прайшлі ў будынак. Для палаца, а гэта быў некалі палац, інтэр’ер вельмі просты, а для клінікі незвычайны. Тут не мелася пазалоты, крыштальных жырандоляў і іншых атрыбутаў мінулага багацця, але атмасфера велічы прысутнічала ў кожнай дэталі, кожнай дробязі. Спалучэнне такой атмасферы і штодзённасці клінікі, сутыкненне ўзнёслага і паталагічнага ўтварала дзіўны дысананс. Падняўшыся на другі паверх, малады доктар правёў яго да канца калідора, адчыніў дзверы і аддаў ключ ад пакоя. Развітваючыся, Андрэй увайшоў ды запаліў святло. Абстаноўка сціплая: столік, крэсла, шафа, камод і ложак. Нягледзячы на гэта, тут было вельмі ўтульна. Яму хацелася пракруціць у галаве мінулы дзень і ўявіць падзеі заўтрашняга. Але варта было пакласці галаву на падушку, як вочы самавольна заплюшчыліся.

* * *

      Владэк – адзін з мясцовых жыхароў, які час ад часу падпрацоўваў у клініцы кіроўцам – пакуль яшчэ не прыйшоў. Таму, разабраўшыся са справамі, Базалья выйшаў на ганак, каб распаліць люльку і трохі пагрэцца на сонцы. Але хвілін праз дзесяць Штомпка перапыніў ягоную тытунёвую феерыю і запрасіў да сябе ў кабінет.

      – Ты не забыўся, што сёння трэба будзе сустрэць папаўненне?

      – Не забыўся, вось якраз чакаў Владэка.

      – Зразумела. Калі ён прыедзе, будзе ўжо досыць позна. Таму лепш увесці яго ў курс справы заўтра. Абрывачная інфармацыя толькі адпудзіць, так што пратрымайся да наступнага дня. Трымайся, як на допыце, – засмяяўся Штомпка.

      – Гэта я і сам разумею.

      – Выдатна! Заўтра падрабязна ўсё яму растлумачу і папрашу Тадэвуша яго тут павадзіць. Яны з Тадзікам аднаго ўзросту, таму хутка адаптуецца. І папрашу цябе, калі ласка, першы час паназірай за ім, але не вельмі назойліва.

      – Згода.

      – Выдатна! Вунь, дарэчы, і Владэк ідзе. Базалья спусціўся з ганку і пайшоў насустрач.

      – Добры дзень, Владэк!

      – Добры дзень! Выбачайце, што спазніўся.

      – Нічога, мы яшчэ не спазняемся. Машына гатовая, можам выязджаць?

      – Так, машыну за брамай пакінуў. Вы яе не пазнаеце. Пафарбаваў, адрамантаваў, цяпер яна як новенькая.

      Яны прайшлі па сцежцы за брамку і селі ў аўтамабіль. Яго на самай справе было не пазнаць. Было відаць, што Владэк вельмі гэтым ганарыцца. Калі б побач стаяла яшчэ некалькі машын, ён пэўна папрасіў бы адгадаць, якая з іх яго. Машына была старая і нязручная, таму Базалья толькі ў крайніх выпадках прасіў куды-небудзь падвезці. Але цяпер у салоне нешта змянілася і было досыць камфортна. Базалья нават паспеў задрамаць, і амаль гадзіна дарогі праляцела, як дзесяць хвілін. Калі прыехалі на вакзал, на вуліцы ўжо цямнела. Ён папрасіў Владэка прыпаркавацца побач з аўтобусным прыпынкам на Мікушэва.

      Малады спецыяліст мусіў знайсці іх па нумары машыны. Цягнік з Варшавы ўжо дваццаць хвілін як прыбыў, а госця ўсё яшчэ не было. Базалья гатовы быў і сам пайсці шукаць згубу, ды не ведаў, як той

Скачать книгу