Хвілінка. Тры гісторыі. Ігар Бабкоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Хвілінка. Тры гісторыі - Ігар Бабкоў страница 14

Хвілінка. Тры гісторыі - Ігар Бабкоў

Скачать книгу

самадастатковымі. І лічылі, што тое, што з імі адбываецца, варта таго, каб на гэта звярнулі ўвагу сучаснікі і памяталі нашчадкі. Варта таго, каб застацца навечна. І расказвалі, як гэта архаічна, як гэта састарэла, як гэта глупа, зрэшты, пісаць на амаль памёрлай мове.

      Як гэта недарэчна – уціскаць сябе ў этнічную секту ў часы, калі адкрытыя ўсе магчымасці, калі можна адчуваць сябе чалавекам космасу. І што, выбіраючы гэта, вы закрываеце сабе дзверы ў вялікую літаратуру.

      Потым, праз гады, яны прыходзілі са сваімі творамі. І гаварылі: я вярнуўся дадому.

* * *

      Першая кніга Францішка выйшла на пераломе эпохаў, перад самым канцом імперыі. Яна выйшла невялікім накладам і была прададзеная за два дні. Хто яе раскупіў, так і засталося для яго загадкай.

      Кніга называлася Над горадам.

      Да яе быў дададзены эпіграф з Гёльдэрліна, які падбіраўся ледзьве не гэтак жа доўга, як паўставала кніга: знікомыя, але не дарэмныя.

      Эпіграф тычыўся аблокаў, і не толькі аблокаў.

      Хаця аблокаў было шмат у гэтай кнізе.

      Адна з рэцэнзіяў так і называлася: пясняр аблокаў, і ў ёй крыху іранічна апісвалася ўзнёслая складанасць ранніх Францішкавых вершаў. Рэцэнзія была напісаная ягоным прыяцелем М., таксама паэтам, і таксама дастаткова складаным.

      Некаторыя заўвагі і прэтэнзіі, якія М. тады адрасаваў Францішку, насамрэч тычыліся іх абодвух. Францішак так гэта і зразумеў, і яны міла прапілі два ганарары, за кнігу і за рэцэнзію, якіх якраз і хапіла на сяброўскую сустрэчу ў адной з кавярань.

      Усе былі ў стане радаснай эйфарыі, здавалася, што ўсё магчыма, у тым ліку і ў літаратуры. Што яшчэ крыху, і ўсё зменіцца.

      Ён тады толькі адкрыў для сябе Жылку і ўжо прадчуваў Міцкевіча. Але самае галоўнае, ён ужо тады натрапіў на свой тон у паэзіі. І я б нават сказаў – на сваю паэтычную метафізіку.

      Ужо тады адчувалася, што фармальныя сродкі могуць быць розныя. І яны будуць мяняцца. Але ў той жа час застаецца штосьці нязменнае, нерухомае.

      Асноўная паэтычная эмоцыя.

      Значна пазней, у адным са сваіх тэкстаў Францішак назваў гэту эмоцыю анталагічным непакоем.

      Пачыналася ўсё са здзіўлення і радасці. Шчырай і поўнай. Але далей штосьці здаралася. Як быццам ягоны лірычны герой (так тады казалі) спыніўся сярод усеагульнай захопленасці, гэтага незразумелага карнавалу жыцця – штосьці ўбачыў, альбо проста падышоў да скраю… і ўжо не можа больш трываць гэтай няшчырасці. Ён штосьці гаворыць, але не пра агульнае, і не разам з усімі…

* * *

      А потым увогуле ўсё змянілася. Няясна, ці толькі ўнутры яго, ці таксама і вонкі. Нейкі новы настрой, новыя прадчуванні. Можа быць, яго напалохала гэтая новая нармальнасць, якая тады толькі ўбіралася ў сваю моц.

      Але больш ён не надрукаваў ніводнай кнігі.

      Вельмі рэдка, можа быць, раз на год, ягоныя вершы з’яўляліся ў нейкім з часопісаў альбо альманахаў.

      Можна было б сказаць, што ён змоўк, але гэта было б няпраўдай.

      Потым,

Скачать книгу