Жыцьмем. Анатоль Вярцінскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Жыцьмем - Анатоль Вярцінскі страница 6
…Перачытаў я ўспаміны Цёткі.
Мела рацыю яна ўсё-ткі?
А што ўяўляе сёння Суомі?
Народ ветлы, хоць і суровы —
гэтыя колішнія «сумаляйны»**?
Цябе прынялі, як і Цётку прымалі?
Частуюць духмянаю кавай ласкава?
Не дэфіцыт там – добрая кава?
Не стаіш у чарзе
$$$$$$$$то на адной,
$$$$$$$$то на другой назе,
з позіркам згаслым,
$$$$$$$$то за войтай-маслам,
то за майтай-млекам,
свежым ці квасным?..
Пачуваеш сябе чалавекам?
Ну, а ў нас тут такія навіны,
якія наўрад ці ўявяць фіны.
Загадана нейкім кіраўніком,
каб, ідучы насустрач масам,
адгон лічылі малаком,
малако – смятанкаю, вяршком,
вяршкі – смятанай,
смятану маслам,
а тварожную масу – тваражком.
Яшчэ ёсць пункт у тым дэкрэце
(назва яго: «Аб здаровай дыэце»),
каб не штодзень той завозілі харч,
а, ідучы зноў насустрач масам,
яго «выкідвалі» толькі часам —
каб бегалі масы па чэргах наўскач.
Дэкрэт набывае сілу ГОСТа.
Ім дзве праблемы рашаюцца проста —
атлусцення і вялікага поста.
(Адзін знаёмы мне выдаў сакрэт:
у епархіі хваляць той дэкрэт.)
Ёсць і яшчэ адна навіна:
не страшная нам любая вайна,
бо так мы ўзмацнілі сваю ПВО,
што ПВО наша сёння – во!
Калі хто пасягне на наш статус-кво,
біць будзем у вока, а не ў брыво!..
Пра Нямігу пісаць не бяруся.
Проста баюся… Ты, пэўна, у курсе?
Нешта ідуць адна за адной
беды на нашай Беларусі.
Прызнайся, сумуеш часам па ёй?
Не-не ды сасніцца родны кут?
А нам дык цябе не хапае тут.
Учора набраў машынальна твой нумар.
Але ў адказ усё той жа зумер,
той жа усё сігнал кароткі.
Мабыць, таму і звярнуўся да Цёткі…
Пярэчанне
Іронія лёсу. Грымаса лёсу…
Чаго ж ты іранізуеш, лёс?
Ты ж сам дараваў нам такі воз:
калёсы ёсць – няма атосаў,
атосы ёсць – прапаў хамут…
Чаго ж грымаснічаць ўжо тут?
Рэпліка ў палеміцы
Рытуальныя рухі ды скокі…
А патрэбны рэальныя крокі.
Ну так, былі ў нас апосталы слаўныя.
Ды сёння патрэбны мужы дзяржаўныя.
Справе адданыя, як і прарокі,
*
«Балотныя людзі» (фін.).