Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік). Адам Глобус

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус страница 10

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Чырванатвары пакупнік

      У мінскі ўніверсам «Цэнтральны» часам заходзіць Чырванатвары пакупнік. Бывае, што ён бярэ каву без цукру, а бывае, замаўляе і сто грамаў гарэлкі і да яе шклянку з таматным сокам. Паводзіць ён сябе сціпла – прыйшоў, замовіў, выпіў і сышоў. Адно дзівіць: скура на ягоным твары ажно палымнее, нібыта пад скураю не кроў цячэ, а сапраўдны агонь гарыць. Іншыя наведнікі «Цэнтральнага» пачалі заўважаць, што сустрэча з Чырванатварым адбываецца напярэдадні бяды. Сустрэў яго? Чакай гора горкага. Перад выбухам у нашым метро я Чырванатварага пакупніка сустракаў па тры разы на дзень. Пасля такога і хацеў бы не верыць у прыкметы, а не атрымліваецца. Асабіста я веру, што сустрэчы з Чырванатварым пакупніком – новы сталічны знак бяды.

      Шэрае вясло

      Неба пакрыўдзілася на зямлю. Паліўся дождж. Ён ішоў тры дні і тры ночы. Дарогі і сцежкі стаялі ў калюгах. Ручаіны, рэчкі і вазёры ўскаламуціліся і пашырэлі. На чацвёрты дзень дождж пачаў аціхаць, але ўсё яшчэ не спыніўся. У цёмным паветры вісела ледзяністая золь. З халоднай золі і выйшаў высокі мужчына ў доўгім вайсковым плашчы. Ён накіраваўся да пастуховай хаты, што стаяла на беразе Дзвіны. «Перавязеш цераз рэчку? Людзі казалі, што ты тут – галоўны перавозчык». – «Мо перачакаем, пакуль вада крыху спадзе ці хоць бы дождж скончыцца?» – «Не магу чакаць, спяшаюся. Калі не хочаш везці, дык якую лодку пазыч». – «Лодкі не пазычаю. Правіла такое. Рэчку нашу я ведаю, таму павязу, калі чалавек просіць, калі чалавеку трэба…» Пастух узяў прыхаваныя ў гумне вёслы і разам з высокім спусціўся да рэчкі. Там яны знялі лодку з ланцуга, селі ў яе і адштурхнуліся ад берага. Дзвіна хвалявалася, шумела і гула. Плысці было цяжка. Пастух не адразу заўважыў, што яго спраўная лодка ўсё глыбей і глыбей прасядае ў ваду. Асабліва моцна яна пачала прасядаць з боку высокага. Было ўражанне, што той робіцца ўсё цяжэйшы і цяжэйшы. Калі лодка ледзь не перакулілася і моцна чарпанула вады, перавозчык не вытрываў і спытаў: «Ты хто, чорт цябе забірай?» – «Я – чорт, і прыйшоў цябе ўтапіць!» – высокі скінуў вастраверхі капюшон. Над скронямі тырчэлі акуратныя рогі. Чорт засмяяўся, затрэсся, зарагатаў. Перавозчык выхапіў з качотаў вясло і з усяе моцы трупнуў па рагатлівай чортавай раганоснай галаве. Удар быў трапны і моцны. Чорт сціх, аплыў, згубіў прытомнасць. Пастух схапіў яго за капыты і скінуў з лодкі ў каламутны вір. Толькі ў хаце перавозчык заўважыў, што ў яго цяпер розныя вёслы. Адно як было звычайнаблакітнае, такім і засталося, а другое зрабілася Шэрым вяслом, бо ўся фарба з яго абсыпалася ад моцнага ўдару па чортавай галаве.

      Казка пра Бога

      «Ты верыш людзям?» – «Не!» – «Дык навошта ты паверыў тым хітрунам, якія апавядаюць старую казку пра Бога?»

      Чырвоныя крылы

      У парку, што ляжаў паміж рэчкаю і школай, на лаўцы сядзеў чорт з Чырвонымі крыламі. Паўз чорта праходзіў яснавокі хлопчык. Чорт высока ўзняў крыло і ласкава спытаў: «Хлопчык, ты ў гэтай школе займаешся?»

Скачать книгу