Чалавек з брыльянтавым сэрцам. Леанід Дайнека

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чалавек з брыльянтавым сэрцам - Леанід Дайнека страница 12

Чалавек з брыльянтавым сэрцам - Леанід Дайнека Кніжная паліца школьніка

Скачать книгу

дажджом. Скура ў Дубровічаў была асляпляльна белая, бо мода на загар, прынамсі, у Індаэўрапейскай Канфедэрацыі, даўно прайшла – людзі пазбягалі пякучых сонечных прамянёў. Абцёрліся калянымі рушнікамі і ў прасторных ільняных кашулях і ў такіх жа штанах пайшлі распальваць камін. Ён быў зроблены ў выглядзе магутнага чырвона-цаглянага зубра, што, падкурчыўшы ногі і раскрыўшы пашчу, ляжаў каля глухой сцяны вялікай залы. Неўзабаве ў гэтай пашчы радасна заскакала полымя. Клён кідаў туды сухія паленцы, кавалачкі антрацыту. Потым сын і бацька, глянуўшы адзін на аднаго, адначасова кінулі ў агонь жоўтыя шарыкі пахучай смалы. Пачуўся лёгкі трэск.

      – Мой шарык спадабаўся прашчуру, і ён узяў яго, – радасна сказаў Клён, убачыўшы, як некалькі кропель бліскучай смалы ўпалі на чорны, круглай формы камень, умураваны ў под каміна. Такі рытуал дайшоў да іх, людзей ХХІІІ стагоддзя, з сівой даўніны. Некалі чалавек, назаўсёды адыходзячы ў далёкі чужы край, браў з сабою камень з роднага ачага і клаў яго ў новы ачаг. Камень гэткі называўся прашчурам.

      – Аб чым ты зараз падумаў? – ціха спытаў у бацькі сын, бо ў такія імгненні, калі вочы пазіралі на агонь, на камень – прашчур, а ў агні згарала смала, задумвалася патаемнае жаданне.

      – Хачу, каб мы ўсе былі шчаслівыя: наша мама, ты і я, – пранікнёна сказаў Гай Дубровіч.

      Вялікая Эра Плюралізму навучыла зямлян мудрай і, як усё мудрае, простай ісціне: шчасце грамадства пачынаецца са шчасця кожнага, узятага паасобку, чалавека. І яшчэ: не можа быць шчаслівай і вялікай краіна, у якой жыве ў няшчасці маленькі чалавек.

      – А ты аб чым падумаў? – у сваю чаргу, спытаў бацька ў сына.

      – Я вельмі хачу, каб да цябе не прыйшоў Вялікі Жах, – адказаў Клён, і вочы ўспыхнулі.

      – Вось ты пра што, – узняўся з крэсла Гай. – А я нават забыўся пра візіт гэтага спадара. Хаця не, не забыўся, памятаў, але не першай памяццю. Не хвалюйся, сынок. Гэтакае бывае ў кожнага мужчыны. І ў цябе некалі будзе. А хіба разумна баяцца непазбежнага? Хваляванне, вядома, ёсць. Прыкладна так людзі даўнейшых стагоддзяў хваляваліся, заходзячы ў кабінет да стаматолага. Былі ўрачы такой спецыяльнасці, якія лячылі людзям зубы і нават вырывалі іх спецыяльнымі абцугамі. Зараз, дзякуй Богу і навуцы, мы не ведаем, што такое зубны боль. А раней – ого-го!

      Ён зморшчыўся, надзьмуў шчаку, схапіўся за яе рукою, застагнаў, і Клён не вытрымаў, засмяяўся. Не верылася, што такая дробязь, як зуб, мог калісьці прыносіць чалавецтву столькі пакутаў.

      Камін патух. Толькі на прашчуры ярка бліскаў маленькі вугольчык. Святло не запальвалі, і ў цемры, што пакрысе наплывала з усіх бакоў, гэты зіхоткі вугольчык здаваўся мудрым пранізлівым вокам, якое праз вечнасць пільна пазірае на іх, бацьку і сына. Хацелася размаўляць шэптам, і яны так і рабілі.

      Потым паглядзелі вячэрні выпуск тэленавінаў. Вярнулася шматгадовая касмічная экспедыцыя з ваколіц зоркі Праксіма Кентаўра, што з усіх зорак сама бліжэй размешчана да Сонца. Касмадэсантнікі, і паміж іх тры жанчыны, усе ў белым, выходзілі з карабля, махалі рукамі, смяяліся і,

Скачать книгу