Братэрства. Алесь Карлюкевiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Братэрства - Алесь Карлюкевiч страница 4

Братэрства - Алесь Карлюкевiч

Скачать книгу

его владельца из Москвы. Оно может восходить не к географическому наименованию, а к имени собственному или прозвищу “Москва”. <…> “Москвитины” в XVI–XVII вв. были достаточно широко распространены как в Моск. гос-ве, так и в Вел. княжестве Литовском. Тупиков указывает, что в XVI в. проживал крестьянин Иван Андреев сын Москвитин, на берегу Нёмана – белорус. помещик Сидор Москвитин, <…> (сохранилась архивная запись о том, что в ун-т поступил “Иван сын Фёдора из Петковиц…”)». На Беларусі некалькі вёсак з назвай Пітковічы ёсць у Баранавіцкім, Дзяржынскім раёне… Дык, можа быць, усё ж існуюць падставы для «беларускасці» Івана Фёдарава?.. Дарэчы, трэція Пітковічы – за 8 вёрст ад Радашковіч. З усіх гэтых мясцін паходзілі шляхецкія прозвішчы Рагоз і Анфоравых, якія таксама карысталіся гербам «Шрэнява», падобным на выдавецкі знак І. Фёдарава. Калі атаясамліваць друкара з Іванам, сынам Фёдара з Пітковіч, то трэба, відаць, і пагадзіцца з беларускім паходжаннем Івана Фёдарава.

      Падрабязна ў энцыклапедыі асвятляецца «астрожская» тэма. Як вядома, асветнік і друкар прыкладна з 1578 па 1583 г. жыў і працаваў у Астрогу, на Ровеншчыне, у маёнтку, які належаў князю Канстанціну Канстанцінавічу Астрожскаму – аднаму з буйнейшых магнатаў ВКЛ (гадавы даход князя, які валодаў 80 гарадамі і 2760 вёскамі, складаў 19 млн. злотых). Менавіта там у 1581 го. была выдадзена знакамітая Астрожская Біблія. «Выпуск в свет первой полной вост. – слав. Библии – издательский подвиг Ивана Фёдорова. Библия стала важной вехой в борьбе с экспансионизмом католической реакции, способствовала росту национального самосознания русских, украинцев и белорусов, укреплению позиций родного языка, развитию естеств. – науч. знаний на Руси», – піша Я. Неміроўскі.

      У энцыклапедыі «Іван Фёдараў і яго эпоха» пададзены артыкулы пра беларускіх кнігазнаўцаў, пісьменнікаў, вучоных – ураджэнцаў Беларусі, – У. В. Анічэнку, М. Б. Батвінніка, А. С. Будзіловіча, Г. Я. Галенчанку, Э. Гутэн-Чапскага, Я. Ф. Карскага, А. І. Клібанава, М. Клімковіча, С. Майхровіча, І. І. Малышэўскага, А. Рымшу, М. Садковіча, М. М. Сікорскага, А. Р. Шыцгала, В. Шматава, Э. В. Ялугіна. Асобны расповед – пра Мамонічаў, беларускія бібліятэкі, Васіля Цяпінскага, Р. А. Хадкевіча як заснавальніка Заблудаўскай друкарні, графа А. Храптовіча са Шчорсаў (аўтар падкрэслівае, што ў прыватным кнігазборы Храптовічаў захоўваўся асобнік Бібліі 1581 г.). Досыць грунтоўна пададзены жыццяпіс беларускага мысляра, асветніка-гуманіста, рэлігійнага рэфарматара Сымона Буднага.

      Ці ёсць заўвагі да зместу энцыклапедыі «Іван Фёдараў і яго эпоха»? Магчыма, варта было больш шырока паказаць беларускае кнігазнаўства, беларускае бібліяфільства папярэдніх стагоддзяў. У артыкулах пра вучоных, пісьменнікаў ёсць некаторыя недакладнасці. Але ўсё гэта не прыніжае агульнага ўзроўню, паўтаруся, сапраўды ўнікальнай энцыклапедыі Яўгена Неміроўскага «Іван Фёдараў і яго эпоха».

      Ад Бібліі да «Кібернетыкі» Норберта Вінера

      Рускі кнігазнавец Яўген Львовіч Неміроўскі

Скачать книгу