Як стаць беларусам. Сто гісторый. Севярын Квяткоўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Як стаць беларусам. Сто гісторый - Севярын Квяткоўскі страница 3

Як стаць беларусам. Сто гісторый - Севярын Квяткоўскі

Скачать книгу

Гэта цуд.

      5. Цуд

      Чаму адным цуд беларушчыны адкрыўся, а іншым – не? Такое пытанне задаў мой прыяцель на пачатку 1990-х.

      Я ведаю людзей, якія гэты свой цуд нясуць усё жыццё як вялікую інтымную таямніцу. І калі дзеляцца ім з кімсьці, дык рэдка, і то з самымі блізкімі.

      Іх не бачылі ў натоўпах са сцягамі ці на трыбунах з’ездаў. Больш за тое, яны ў сваіх палітычных, напрыклад, поглядах могуць быць дыяметральна супрацьлеглымі.

      Яны ахоўваюць сваю таямніцу ад якіх-кольвек цэтлікаў. Але гэта якраз і правакуе даць азначэнне. Самае простае з якіх: «О, беларус пайшоў».

      Так, беларус. А ты хто? Пытанне, якое можа траўмаваць іншага чалавека, бо ён разумее, што дзесьці нешта прапусціў ці памыліўся, калі праз сваю рацыянальнасць абіраў сабе самаазначэнне. А часцей – пазбываўся самаідэнтыфікацыі.

      І тады беларус ператвараўся ў трактар «Беларус». Дакладней, імітаваў з сябе машыну, як на сто працэнтаў рацыянальную і функцыянальную рэч. Аднак тут ёсць нюанс – трактарамі кіруюць, і кіруюць людзі.

      А чалавек – гэта яшчэ і пачуцці: любоў і нянавісць, памкненні і ўчынкі, мары і планы, рух – жыццё.

      І калі чалавек абіраў для сябе ролю безасабовага трактара, ён аўтаматычна аддаваў свой лёс у чужыя рукі.

      І толькі з тымі, хто адкрыў і захаваў у сабе цуд, зрабіць нічога нельга. Бо імі немагчыма кіраваць.

      6. Логіка

      – Севярын, а ты расеец ці беларус? – дурное пытанне як на розум трох-чатырохгадовага хлопчыка. Я нарадзіўся ў Беларусі, бацька мой беларус. І дзед такі самы. Я, праўда, тады не ведаў, што прадзед мог быць і ліцвінам, і палякам. Але, народжаныя да бальшавікоў, са сваімі дзецьмі на такія тэмы не размаўлялі. Ад граху далей.

      Нязручныя пытанні задаваў пасля я. «Мама, а чаму мы жывем у Беларусі, а па-беларуску мала хто гаворыць?». Ну вось як у 1979 годзе патлумачыць малому пра сталінскія рэпрэсіі, у тым ліку супраць нацыянальнай інтэлігенцыі, пра татальную хрушчоўскую русіфікацыю, пра будаванне камунізму, дзе будзе толькі адна – расейская – мова?

      «Так атрымалася, сынок». Зрэшты, бацькі ад самага нараджэння чыталі мне кніжкі, напісаныя беларускай мовай: «Сымон-музыка», «Рабінзон Круза», «Маленькі прынц»…

      Але ж мы ўсяляк адрозныя ад іншых. Па-першае, назва. Слова «Беларусь» я бачыў перыядычна. Вось універмаг, вось магнітафон, вось трактар. Цяпер цяжка ўявіць, але тады ўсе гаварылі «Белоруссия».

      Зрэшты, і «Белоруссия» – адрознасць. Вось які ў нас арыгінальны сцяг – з арнаментам. З ім старэйшыя хлопцы ідуць на футбол.

      А вось касцёл. Гэта таксама адметнасць. Штосьці з далёкіх часоў іншай цывілізацыі. А вось мы паехалі ў Заходнюю Беларусь, і я ўпершыню дазнаюся, што ёсць людзі, якія жылі не пры савецкай уладзе. Гэта шок. Я размаўляю з тымі, хто памятае тую іншую цывілізацыю, дзе не было піянераў, і дзе дзяцей не лаялі за слова «я» замест «мы».

      А вось я ў свае сем гадоў еду ў Грузію.

Скачать книгу