Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча - Людміла Рублеўская страница 19
– Вырвіч, падыдзі! – гукнуў з карэты Лёднік.
Драгун шуснуў у карэту.
Пан Якуб Шрэдэр аказаўся немаладым і шчуплым. Кароткія сівыя валасы, маршчыністы круглы твар, сціплая белая кашуля без карункаў, чорны камзол… Сядзенне карэты расклалі, каб хвораму было выгодна. А што пан Шрэдэр хворы – Пранцішу стала ясна з першага погляду. Хаця цёмныя вочы з пажаўцелага твару паглядалі так пранікліва і разумна, што ў душэўную хваробу не верылася. Тыя вочы падаліся Пранцішу нейкімі дзіўнымі, занадта цёмнымі, ці што… Яшчэ заўважыў Пранціш, прыгледзеўшыся – праз увесь твар старога ішоў тонкі шнар, заўважны толькі спрактыкаванаму воку лекара. Лёднік прыкладваў мазь да скабаў хворага.
– Вырвіч, дастань з валізы яшчэ корпіі, вымачы ў бальзаме, – адрывіста загадаў прафесар.
Пан Шрэдэр маўчаў, пільна сочачы за маніпуляцыямі, якія з ім праводзіліся, час ад часу стрымліваў стогн. Падобна, што ў яго былі не так даўно пераламаныя ледзь не ўсе косткі і вывернутыя суставы. Хаця шнараў ад ляза, куляў ці бізуна, якіх багата назапасіў сам доктар Лёднік, не бачылася. Затое нешта агульнае ў доктара і пацыента знайшлося. Бутрым асцярожна прыўзняў даланю старога: акурат пасярэдзіне ружавеў невялікі зморшчаны шнар, як і на другой руцэ… Такія самыя шнары прыкрашалі і далоні Баўтрамеюса: калісьці яму давялося дзеля выратавання сябе і сваіх спадарожнікаў прайсці праз дзікі рытуал у маленькім гарадку, да якога набліжалася чума. Толькі набыццё штучных стыгматаў там лічылася ачышчэннем ад грахоў.
– Ці не гасцяваў пан Шрэдэр у Тамашове? Магчыма, і з айцом Габрыелюсам знаёмы? – ціха спытаў Баўтрамей на лаціне і паднёс да вачэй хворага сваю даланю, паказваючы шнар. Пан Шрэдэр уздрыгнуў, ягоныя цёмныя вочы ў сетцы зморшчын збліснулі… Але адказаць не паспеў – Зыгмунт Грос зараз жа зазірнуў у карэту:
– Пан доктар, вас папярэджвалі – хворага нельга напружваць ніякімі размовамі!
Запалыя вочы Гроса зыркалі злосна, як у незамужняй цёткі, пад