Голад (зборнік). Кнут Гамсун
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Голад (зборнік) - Кнут Гамсун страница 30
«Гэта не было натхненне звыш, – падумаў я і горка ўсміхнуўся. – Ужо калі на тое пайшло, з такой вышыні я і сам мог бы абдорваць натхненнем». Я паклыпаў далей, праходзіў адзін квартал за адным, раз-пораз крыху спыняючыся перадыхнуць на прыступках перад пад’ездамі дамоў. Толькі б мяне не арыштавалі! Жах перад цёмнаю камерай пераследаваў мяне, не даваў мне ані хвіліны спакою; убачыўшы паліцыянта, я кожны раз зварочваў на бакавую вуліцу, каб пазбегнуць сустрэчы з ім.
– Ну, цяпер адлічым сто крокаў, – сказаў я, – і зноў паспрабуйма шчасця! Калі-небудзь нешта ды атрымаецца…
Гэта была маленькая крамка, у якую я раней ніколі не заходзіў. За прылаўкам стаяў просты на выгляд чалавек, за плячыма ў яго былі дзверы з парцалянавай шыльдай, тавар, раскладзены на доўгіх паліцах і стэлажах. Я дачакаўся, пакуль не адышла з крамы апошняя пакупніца – маладая дама з ямачкамі на шчоках. Які шчаслівы быў у яе выгляд! Я не хацеў звяртаць на сябе яе ўвагу і адвярнуўся.
– Што вам трэба? – спытаў аканом.
– Ці магу я бачыць гаспадара?
– Не, ён з’ехаў у горы, у Ютунхеймен, – адказаў ён. – А ў вас важная справа?
– Мне трэба некалькі эрэ на хлеб, – сказаў я з раптоўнай усмешкаю. – Я галодны, і ў кішэнях у мяне пуста.
– У такім выпадку, я не багацейшы за вас, – сказаў ён і пачаў раскладваць скруткі прадзіва.
– Ах, прашу вас, не ганіце мяне ў такую цяжкую хвіліну! – сказаў я, пахаладзелы. – Паверце, я паміраю з голаду, – вось ужо колькі дзён у мяне аніякага драбочка ў роце не было.
Ён моўчкі, з самым сур’ёзным выглядам, пачаў выварочваць свае кішэні.
Як я не мог паверыць яму на слова?
– Я прашу толькі пяць эрэ, – сказаў я. – А праз два дні вы атрымаеце дзесяць.
– Дарагі, вы хочаце, каб я скраў грошы з касы? – злосна спытаў ён.
– Чаму не? – сказаў я. – Вазьміце пяць эрэ з касы.
– Гэта не ў маёй звычцы, – запярэчыў ён і дадаў: – Дарэчы, мне пара зачыняць краму.
Я пайшоў, змардаваны голадам, згараючы ад сораму. Не, даволі! Гэта ўжо занадта. Столькі гадоў я трымаўся, у такія цяжкія гадзіны захоўваў годнасць, а цяпер вось раптам апусціўся да самага прымітыўнага жабрацтва. За адзін дзень я сваёй бессаромнасцю пазбавіў палёту ўсе свае думкі, запэцкаў сваю душу. Гэтак вось, не чырванеючы, я плакаўся і выпрошваў грошы ў нікчэмнага крамніка. А да чаго гэта прывяло? Хіба я ўсё роўна не застаўся без кавалка хлеба? І цяпер я стаў агідны самому сабе. Трэба, трэба пакласці гэтаму канец! Якраз цяпер зачыняюцца дзверы гэтага дома, і мне варта паспяшацца, калі я не хачу правесці яшчэ адну ноч у ратушы…
Гэта надало мне сілы: начаваць у ратушы я не хацеў. Скурчыўшыся, трымаючыся за левы бок, каб хоць крыху суняць калаццё, я паклыпаў далей, не зводзячы вачэй з тратуара, каб знаёмым, калі яны трапяцца насустрач, не даводзілася мне кланяцца; я спяшаўся да пажарнай варты. Дзякуй Богу, гадзіннік на храме Збаўцы паказваў толькі сёмую, і ў мяне яшчэ заставалася тры гадзіны, перш чым зачыняць �