Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень страница 5
…Гурты, натоўпы, працоўныя і дэкласіраваныя масы заўсёды маюць патрэбу ў лідэрах, імкнуцца мець важакоў. Стах Бахановіч зразумеў гэта і не пярэчыў, калі яго вылучалі на новую кіраўнічую вышыню. Галоўнае было адпавядаць тым несвядомым і свядомым пажаданням гэтых людзей, а таксама мець цвярозыя глузды, трымаць на ўсялякі выпадак шляхі адыходу і асцерагацца чужых падманлівых меркаванняў, якія б нішчылі гэтыя шляхі. Кожная рэвалюцыя мае даволі абмежаваны час волі, калі кожны індывід можа рабіць што хоча. Рана ці позна з’яўляюцца правадыры, якія пачынаюць гэтую вольніцу лайдакоў падпарадкоўваць, мусова зганяць у гурты і суполкі.
Мясцовы аўтарытэт, генерал-маёр Бадаеў, якога вылучыла тутэйшае грамадства кіраваць тэрыторыяй, паклікаў да сябе Бахановіча, і калі той прымчаў з сваёй сотняй узброеных людзей на легкавіках і камазах, і ягоная ахова звыкла заняла самыя лепшыя камяністыя ўзгоркі і гэтак прафесійна ўзяла на прыцэл ахову генерала, што той, калі выйшаў з сваёй зялёнай юрты, задаволена зазначыў:
– Слушна, цябе і вучыць ня трэба. Усё сам ведаеш!
Генерал Бадаеў дакрануўся ківуном да свайго чорнага вуса, палашчыў яго і запытаў, узіраючыся сваімі чорнымі пякучымі вачыма ў сінюю бязмеж вачэй Стаха Бахановіча:
– Даю табе чын брыгаднага генерала! Далучайся да мяне.
– А што трэба будзе рабіць пад вашым крылом? – бадзёра перапытаў загарэлы Бахановіч. Прапанова яму спадабалася, і таму ён зразу ўзяў памяркоўны і нават рахманы тон.
– Тое самае, што і рабіў. Будаваць, будаваць і будаваць. Зарабляць грошы і сілкаваць сваіх джыгітаў. Зараз, бачыш, вайны няма.
– А калі…?
– Тады будзем і кумекаць, калі…
Абодва не дагаворвалі аб будучыні. Бахановіч думаў мо з хвіліну: па ўсіму бачна, што бліжэйшых год-два вайны не будзе. За гэты час можна падзарабіць грошы на нафце, але без падтрымкі тутэйшага Бадаева гэта зараз рабілася немагчымым.
– Так, а форму выдадзіце генеральскую, ды і нейкае ж пасведчанне трэба?
– Усё будзе гатова праз паўгадзіны, – заспакоіў яго Бадаеў. – Зараз пап’ём гарбаты, каньячку, а службоўцы ўсё падрыхтуюць.
Яны сядзелі пад спякотным сонцам за доўгім сталом, за якім мясцовыя кунакі, аўтарытэты і аксакалы з чорнымі і сівымі бародамі пілі зялёную гарбату, пільна пазіралі і ўважліва слухалі. Бадаеў, кульнуўшы з Стахам некалькі чарак дагестанскага каньяку за новага брыгаднага генерала, пачаў даваць Бахановічу ваенныя парады:
– Ніколі не вагайся на вачах падначаленых! І не бойся маскавітаў, нават тых, хто скончыў акадэмію Генштаба. Яны ўмеюць прэсаваць толькі на мапах ці пры суадносінах сіл 10 да 1 на іх карысьць..
Абодва генералы не любілі маскалёў, бо прараба Бахановіча