Нарвежскі кот не падвядзе (зборнік). Міхайла Слабашпіцкі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Нарвежскі кот не падвядзе (зборнік) - Міхайла Слабашпіцкі страница 2
Ці пачуў яе хлопчык – не ведаю.
Але радасныя бурбалкі на вадзе ён пабачыў.
Сеў на веласіпед, свіснуў ды паехаў далей.
А вы яго часам не сустракалі?
Зайчаня, якое лічыла сябе смельчаком
У густым-густым лесе, у глыбокай нары пад старым дубам, жыла дружная зайчыная сям’я.
Тата і мама часта адлучаліся з нары. Выбіраліся ў далёкія вандроўкі ажно за лес. Там было поле, а на ім раслі капуста, морква, буракі – усе зайчыныя ласункі.
Малыя зайчаняты мелі суровы наказ гуляць толькі каля свайго дрэва і не адбягаць ад яго нікуды. Ім сказалі, што ў лесе поўна драпежнікаў. Зловіць хто з іх дурное зайчанё – і з’есць адразу.
Шасцёра зайчанят былі дужа паслухмяныя. Яны паўтаралі адно аднаму бацькаў-матчын наказ і бегалі толькі вакол дуба. А сёмае зайчанё – урадзіцца ж такое! – зусім было непаслухмянае.
Выскачаць тата з мамай з нары – і яно імчыць следам за імі.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.