Галасы (зборнік). Макс Шчур

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Галасы (зборнік) - Макс Шчур страница 9

Галасы (зборнік) - Макс Шчур

Скачать книгу

выбачайце) кніжкай ці раблю выгляд, быццам гляджу тэлевізар, выключыўшы які лёгка спраўдзіць, што я прыкідваюся, бо я й пасля гэтага буду таропіцца ў ягоны экран да самага закрыцця піўной, заварожаны замагільна-попельным адлюстраваннем, нібы поглядам Медузы Гаргоны, што дае заўсёднікам бара дадатковую падставу пачаргова кпіць з мяне ці то як з «інтэлектуала», ці то як з «нарцыса». Не, лепей заставацца ў кватэры. Не разумею, чаму некаторыя мае знаёмцы лічаць, што мяне трымае дома нейкая псіхічная хвароба. Як яны памыляюцца! Не, гэта я сам трымаю тут сам сябе, па сваёй уласнай волі. Свет па-за межамі маёй кватэры мне ненавісны.

      Апошні раз я выходзіў з дому, каб схадзіць да зубнога, дакладней – да зубной. Зубастай і языкастай. Зубастай тут яшчэ называюць смерць. Пайсці да яе мяне прымусіў толькі шалёны, ніколі дагэтуль мною не адчуваны фізічны боль. Гэта празмернае спажыванне кавы і шакаладу пачало вылазіць мне бокам, ці слушней – ротам. Дантыстка сказала тады, што на такія зубы, як мае, не мае часу, і параіла мне набыць сабе зубную шчотку. Я сказаў, што ў мяне ўжо ёсць зубная шчотка, якою я нават часам карыстаюся. Я прамовіў гэта з асаблівым націскам на слова «шчотка», якое азначае тут яшчэ й курву. Зразумела, што пасля гэтага я не хутка з’яўлюся ў яе кабінеце, калі толькі не вывучу лаціну, каб паразумецца з ёю без перакладчыка. Відаць, мне давядзецца цяпер лячыць зубы ў тутэйшага міністра культуры, стаматолага з адукацыі. Спадзяюся, з дзеячаў культурнай самадзейнасці ён нічога не спаганяе. Варта, напэўна, сесці і напісаць яму калегіяльна-пакаяльнае прашэнне. Хаця ад стомы з самога сябе не ўратуе ніякі стаматолаг, нават міністр.

* * *

      Згадваю, што ўчора ў стане афекту з’еў апошняе яйка. Гэта азначае, што ежы ў хаце насамрэч зусім не засталося. Іншымі словамі, калі я сапраўды яшчэ не збіраюся паміраць, трэба ўстаць і пайсці ў краму. Божа, як я ненавіджу тутэйшыя крамы! Усюды гандлююць адны падманшчыкі, сэнсам жыцця якіх ёсць вас аблічыць. А калі не падманшчыкі, дык туды цягаецца розная набрыдзь, накшталт мяне. Апрача таго, прадавачкі ў крамах любяць задаваць пытанні, што сваёй абсурднасцю нагадваюць дзэн-будысцкія кааны, хаця адказ на іх загадзя добра вядомы з адпаведнай літаратуры: «як маецеся?», «чаго зычыце?», «як спадарыня?», «чаму даўно не заходзілі?» Шкада, што на вёсцы няма в’етнамскіх крамаў – там, прынамсі, ніхто не хоча з вамі знаёміцца; для в’етнамцаў усе еўрапейцы на адзін твар, астатнія народы свету, апроч уласнага, ім да сракі.

      На лесвіцы грымяць жалезныя парэнчы. Сваёй формай яны нагадваюць трубкі касцельнага аргану, але іхны гук падобны хутчэй да нядзельных званоў. Як і належыць, я ніколі не пытаюся, па кім яны звоняць, – мяне гэта не цікавіць. Дзеля скразняку й грукату абы-як прымацаваных да вушака дзвярэй ствараецца адчуванне, што ў хату ўвесь час хтосьці ломіцца. Гучныя галасы за дзвярыма, потым смех. Смяюцца, хутчэй за ўсё, таксама з мяне. Шкада, што ў мяне ў дзвярах няма вочка: мяне магла б крыху супакоіць магчымасць назіраць за лесвіцай у гэты сімулякр аптычнага

Скачать книгу