Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 1

Завяршыць гештальт - Макс Шчур

Скачать книгу

капот, раз-пораз пазіраючы на гадзіньнік. Павітаўшыся, задаю галоўнае пытаньне:

      – Балбатранс?

      Адказ на пароль – кароткі абыякавы ківок, таксама нібы дамоўлены. Хлопец яўна не ў захапленьні, што яму давядзецца правесьці дзьве гадзіны ў машыне з чалавекам майго выгляду й акцэнту. Адзіны плюс, які ён бачыць ува мне – мінімальная колькасьць багажу, што складаецца з аднаго заплечніку.

      Ад спробы завесьці нязмушаную гутарку пра ня самую цёплую раніцу мяне ратуе падыход яшчэ дваіх балбатрансераў – хлапца гіпстэрскага выгляду й ягонай дзяўчыны. То бок я між спадарожнікамі – мала таго, што адзіны нячэх, дык яшчэ й найстарэйшы. А вось у пары няма ніякіх комплексаў што да выгляду, як кіроўцавага, так уласнага, і да паслугаў Балбатрансу яны яўна зьвярнуліся ўжо дзеля самой назвы. Пасьля кароткага руканьня закідваем заплечнікі ў багажнік, «бэ-эм-вэ» стартуе, урываючыся куляю самагубцы ў прагную пашчу Плзэньскай. Паедзем хутка.

      Мне, як чалавеку бяз пары, дасталося пярэдняе сядзеньне побач з кіроўцам, месца «сьмяротніка» – лічыцца, што менавіта на ім, гэткім спалучэньні электрычнага крэсла й дэтэктара хлусьні, чалавек павінен хоцькі-няхоцькі разгаворвацца, адкрываючы ў сабе задаткі Шахэрэзады, абы толькі ня даць кіроўцу заснуць за рулём. Я перакананы, што ад маіх аповедаў, наадварот, любы кіроўца ўпаў бы ня тое што ў сьпячку, а адразу ў кому, таму лепей спрабую ўпасьці ў сьпячку сам – я і насамрэч сёньня зусім ня выспаўся на канапе ў сябра. Аднак заснуць мне праз тыповы падарожніцкі мандраж не ўдаецца, таму я выдатна чую дыялёг, які адбываецца паміж кіроўцам і гіпстэрам (дзяўчына толькі раз-пораз хіхікае або ўстаўляе ў яго двухсэнсоўныя фразы).

      Кіроўца – прадпрымальнік у нейкай неакрэсьленай сфэры бізнэсу (ну, гэтага ён мог і не казаць, пры ягоным выглядзе нічым іншым ён займацца й ня можа), часта ганяе ў Нямеччыну па працы; каб крыху ашчадзіць на бэнзіне (прадпрымальнік? ну так, чэскі) зарэгістраваўся на сайце Балбатрансу, яму ня ў лом падкінуць каго-заўгодна да Нюрнбэргу, Рэгенсбургу ці Дрэздэну, людзям трэба дапамагаць, часьцяком з гэтых паездак нараджаюцца карысныя сувязі, выплываюць карысныя зьвесткі, усё гэта, што ні кажы, жыцьцёвы досьвед, знаёміцца зь людзьмі ўжывую цікавей, чым на ЗнаёмстваЎжывую. ком і г. д. У сваю чаргу, маладая пара (ён праграміст – а хто б сумняваўся; яна – пэдагог па адукацыі, часова бяз працы) даведалася пра Балбатранс акурат праз ЗнаёмстваЎжывую. ком (а не выпадкова, як я), ідэя ім спадабалася, перадусім – утрая таньней за аўтобус, ня кажучы пра цягнік, дагэтуль яны падарожнічалі збольшага стопам, ужо пасьпелі аб’езьдзіць ці ня ўсю Эўропу – Ісьляндыя, Ірляндыя, Шампань або Праванс – але найбольш прыжыліся на другім баку Пірэнэяў, куды цяперака й кіруюцца другі раз запар: завялі там добрых знаёмых, праз адну сяброўку ў Празе, якая прыехала ў Чэхію ратавацца ад беспрацоўя, жыць будуць у ейнай сям’і, гішпанцы як людзі абсалютна шчырыя й шчодрыя, нягледзячы ні на які крызіс, ёсьць што паглядзець, нашыя маладыя нават пачалі вывучаць гішпанскую мову, яшчэ летась запісаліся на курсы ў Празе, цяпер вось урэшце выявіцца, ці не дарма ўбухалі ў гэта грошы, а як вырастуць дзеці – іх пакуль няма, але несумненна будуць, ужо неўзабаве – добра было б на старасьць гадоў пераехаць туды жыць, цёплы клімат карысны для сусчэпаў, хадзіць па гарах з лыжнымі палкамі, купацца ў моры…

      Прачухаўся я ад таго, што ў размове настала нечаканая паўза, якой, як выглядала, папярэднічала нейкае пытаньне – тое аказалася адрасаваным мне, бо кіроўца паўтарыў яго пасьля кароткага сьмяшка абаіх гіпстэраў:

      – Дык а вы куды едзеце? – вось як, на «вы»: вынік ці то маёй дэманстратыўнай адасобленасьці, ці то непрыналежнасьці да іхнага пакаленьня, ці то неакрэсьленасьці этнічнага паходжаньня. Замест прадугледжанай тут этыкетам прапановы перайсьці на «ты» адказваю:

      – У Галяндыю.

      2

      Уявіце, што вы пачалі сьцягваць з торэнтаў – ці адкуль вы ўласна тыбзьдзіце кантэнт – які-небудзь даўным-даўно парэкамэндаваны вам кінчык, безь якога вы ўжо надалей ня можаце жыць – ну там, культавую парнушку якую-небудзь, да таго ж у нескарочанай рэжысэрскай вэрсіі – пабачылі з прыкрасьцю, што хуткасьць поўнае гамно й няма рады, ну і забыліся пра яго да часу, а тут вяртаецеся раніцой да кампа й ажно сядаеце на сраку ад зьдзіўленьня, бо пакуль вы спалі, фільм ужо збольшага спампаваўся, мала таго: хуткасьць трафіку зь нічога ніякага падвысілася разоў у сто, і цяпер ваш комп глынае раздачу цэлымі кавалкамі, нібы вашая ўлюбёная парназорка ў тым самым (яшчэ ня бачаным, але ці не па кадры апаведзеным вам сябрамі) фільме, графік паўзе рыўкамі й расьце, як анаконда – то бок канец загрузкі блізкі як ніколі, неўзабаве вы пагледзіцё ўрэшце гэты эпахальны кінамастацкі твор! Вы ўжо паціраеце ад такой удачы рукі й рыхтуеце сурвэткі, як пры бліжэйшым і цьверазейшым поглядзе на манітор аказваецца, што ўвесь гэты час пампавалі не знакамітую парнушку, а нешта зусім іншае, што супадае зь ёю толькі па назьве, які-небудзь снобскі арт-гаўзавы ацтой, каторы ўжо тым ня менш засраў на вашым гард-дыску цэлых тры гігабайты – што вы будзеце рабіць? Дацягняце фільм да канца дзеля чыстай цікаўнасьці

Скачать книгу