Імя грушы. Сяргей Балахонаў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Імя грушы - Сяргей Балахонаў страница 11
Хадзіла котачка ў жыта,
Чорная сцежачка ўбіта…
Але вочы яго свяціліся замілаваннем і лагодаю. Я дакладна ведала, што мушу выбраць толькі яго і нікога іншага. Бо інакш усё скончылася б грандыёзным скандалам. А скандалу я страшылася, як чорт маскаля.
Сталі высвятлць пáры. Дайшла чарга да Паўла. Спадарыня Цюндзявіцкая запяяла:
Білася шаўчыха з шаўцом,
Выбіла тры зубы чапцом…
Павел паказаў на мяне і узяўся за пахвальбу:
Высока арол ляцеў,
Далі мне каго хацеў…
Паводле правілаў я павінна была ўцякаць, выяўляць нязгоду, кпіць з гэнага дзядулечкі. То і пабегла я наўздзіў жвавенька, не забываючыся цвердзіць:
За ракою сучка брэшыць,
Мой дзедзька пяхотай чэшыць…
Хацеў, дык спаймаў. А як жа ж? Ажаніліся. Павел да непрыстойнасці цалаваўся са мною, і я зусім праграчыла, як ля таткі з мамкай апынуўся Славачка. Быў ён абсалютова спакойны. Татка акурат даспяваў:
Цярэшку бяда стала,
З кім яго жана спала?
Я імгненна пачырванела, як бурак. Аляксандраў, калі і прыкмеціў гэта, дык уважыў баржджэй за хвалю майго жадання да яго. Улесціўся, адным словам. Слава ж вагаўся з выбарам, і мамка зарызыкавла звярнуцца да грамады: «А мо’ спытаемо ў дзяўчат?». І вомільгам ля майго каханка апынулася гэтая нахабніца Ірэна Галавацкая з выкшталцоным, што праўда, спевам:
У калодцы вады чэрпала,
Упусціла туды зеркала,
Упусціла скалыхнулася,
Палюбіла не абмыхнулася…
Вайніслаў збянтэжыўся з такога павароту, але не адмовіўся ад нявестухны, хаця і меў згодна з умовамі усе правы на падобны крок.
На небі зорачка ясна,
У суседа дзевачка красна.
Божа мой, галоўка баліць,
Як мне дзеўку тую злавіць…
Злавіць было вельмі проста, бо спадарыня Ірэна нікуды не ўцякала, а сама павісла дзядулечку на шыю і палезла цалавацца. Я ледзьве адгаварыла сябе ад крыку. «Глядзі, якая цудоўная пáра, – прашаптаў мне ў вушка Павел. – А думалася ж, што яны не трываюць адно аднаго». Што яшчэ яму тамака думалася?
Свята было ў самым розруху. Дудар наярваў вясёлыя мелодыі. Заставалася