Імя грушы. Сяргей Балахонаў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Імя грушы - Сяргей Балахонаў страница 2

Імя грушы - Сяргей Балахонаў

Скачать книгу

усё цудоўна разумела і сама казала мне ісці да сну. Падзякаваўшы, я гэта і зрабіла, пагатоў наступным днём мяне чакала гутарка з маёй будучай гаспадыняй – утрымальніцай пансіёна, дзе я мелася працаваць, спадарыняй Шрэйдар.

      Сніла ж я той ночкаю чыстую нісянеціцу. Ні Гомель, ні дарогу, ні Менск, ні нават будучую сустрэчу. Сніла я жанчыну, якая нараджала, а вакол яе завіхаліся дзеўкі, і толькі павітуха была спакойная і суцяшала парадзіху добрым словам: «Не хвалюйцеся, усё гэта вам толькі сніцца». Малюнак расплываўся ў агнях ці то свечак, ці то паходняў. З вуліцы ў той пакой несліся невыразныя спевы ці то пра ваўкоў, ці то пра валхвоў. Потым быў дзіцячы крык і словы павітухі, скіраваныя чамусьці мне: «А дзіцёнак жа ў сарочцы нарадзіўся…».

      У ранні я не стала даваць рады для тлумачэння свайго сну і проста пайшла ў пансіён. Ніхто не ведаў, ці была спадарыня Шрэйдар насамрэч немкай, як імкнулася падацца. Гэтае імкненне выглядала дзіўным, бо ў размове яна ўжывала нейкую няподумную мешаніну еўрапейскіх моваў, каторую на беларускі манер можна было б назваць трасянкай,[1] як кажуць нашыя сяляне пра сумесь сена, саломы і яшчэ чагось для корму каровы (а не для ўласнае, спадзяюся, спажывы). Дык жа вялікім выпрабаваннем для мяне сталася не столькі музіцыраванне на фартэпіяна, колькі кавырсанне ў сэнсах фразаў утрымальніцы. Я добра ўмела па-французску. Нямецкую і ангельскую практычна не знала. То як можна было мне рэагаваць, прыкладам, на такую фразу: “During white night des Nichts der Angst be renewed sans faut annuncio vivace как таковое: it putting, lecz nie nic”.[2] Зрэшты, я надзіва добра спраўлялася з раптоўнымі шарадамі, зусім не крытыкуючы чыстага розуму спадарыні Шрэйдар. А зайграўшы «Райнскія хвалі», так яе злагодзіла, што пытанне быць альбо не быць мне настаўніцай у пансіёне па-просту ўзнікнуць не магло.

      Вераемна, я занадта падрабязна спынілася на першых момантах майго пабыцця ў Менску, таму далей пастараюся спыняцца толькі на галоўным. Зрэшты, хто яго ведае, дзе там падзея больш галоўная, а дзе – менш, калі пэўны спамін для самае робіцца свайго кшталту новаадкрыццём, з якім ахвота падзяліцца. Аднак просты люд небеспадстаўна кажа: «На кождую хоцьку бываюць разахвоцькі».

      Пансіянаркі сустрэлі маладую настаўніцу без лішніх варушэнняў, спакойна, чаго мне й было трэба. Я хутка асвойталася, пазнаёмілася з Менскам. Знайшоўся добры праваднік, ці як кажуць іншаземцы – гід (апошняе слаўцо мне не дужа падабаецца, бо добра ведаю значанні тутэйшых сугуччаў – гідкі, гідзіцца, агіда). Павадзіў мяне па месце мой калега па пансіёну выкладчык прыродазнаўства Павел Аляксандравіч Аляксандраў. Ён ці нее цалкам паказаў мне і Стары горад, і Высокі рынак, і нават Татарскі канец. Хаця можа мне хацелася іншага. Я неадразу гэта скеміла, бо была чыста недасведчанай у справах любосці. Павел жа недзе праз месяц у цяністых прысадах таполяў, што на бульвары ля ратушы, прызнаўся мне каханні. Я збянтэжылася, бо ніколі да тога ў жыцці не кахала, а па-сапраўднаму цалавалася толькі аднойчы, дый то

Скачать книгу


<p>1</p>

Тут і далей словы вылучаныя курсівам ёсць беларускімі словамі ў тэксце арыгіналу (зацем С. Б.).

<p>2</p>

Фразы спадарыні Шрэйдар падаюцца ў арыгінале з сучаснай арфаграфічнай праўкай; сучасным правапісам таксама пададзеныя і іншыя замежныя словы, што сустракаюцца ў Клыкоўскай, Свентажэцкай і Галавацкай (зацемС. Б.).