Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 4

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч

Скачать книгу

сказала яна, – хай спаўняецца Яго сьвятая воля».

      Першасьвятар, зьдзіўлены такім мудрым адказам, пераказаў яго ўсім сьвятарам для прыняцьця рашэньня. Галасы падзяліліся. Некаторыя лічылі, што, няма такога звычаю і таму не выпадае каб дзяўчынка засталася ў сьвятыні. І, нарэшце, што ў Ізраілі лічыцца грахом, калі жанчына не дае народу патомства. Другія былі такога меркаваньня, што нікога нельга прымушаць да шлюбу, асабліва гэта датычыцца Марыі, для якой, здаецца, у Бога ёсьць свае пляны. Яшчэ іншыя казалі, што трэба ў агульнай малітве прасіць Бога адкрыць Яго волю. Гэта прапанова ўсім спадабалася, таму ўсе сьвятары пачалі маліцца пры ўсіх людзях, як раптам пачуўся голас, каб першасьвятар склікаў усіх маладых людзей з племя Давіда. Кожны зь іх павінен прынесьці сухую пальмавую галінку. Чыя галінка зазелянее, той павінен быць нарачоным Марыі.

      У 1972 годзе пошта Арабскага Эмірату Аджман выпусьціла сэрыю марак, на якіх адлюстраваны рэпрадукцыі фрэсак Джота ды Бандоне. На гэтай марцы маладыя людзі аддаюць свае галінкі першасьвятару

      Па закліку сабраліся маладыя людзі, кожны напісаў на сваёй галінцы яго імя і аддаў першасьвятару. Першасьвятар сабраў усе галінкі і паклаў на алтар. Калі прыйшлі назаўтра, то ўбачылі, што ні адна галінка не зацьвіла. Зноў сьвятары сталі маліцца і зноў пачулі голас з Сьвятая Сьвятых, што не хапае яшчэ аднаго ўдзельніка. Доўга шукалі, пакуль не знайшлі, Язэпа, які на пыньне, чаму не прыйшоў разам з іншымі, адказаў, што не лічыў сябе годным і, акрамя таго, пастанавіў жыць халастым. Але па загаду першасьвятара ён прыбыў у Ерусалім. Калі паўторна галінкі злажылі на алтар, менавіта яго галінка зацьвіла прыгожай лілеяй. Акрамя таго на галаву Язэпа села белая як сьнег галубка. Язэп быў вельмі зьбянтэжаны, але павінен быў паддацца волі Божай. Неўзабаве паклікалі Марыю, каторая з дзявочым румянцам падала руку нарачонаму. Так у прысутнасьці сьведак адбыліся заручыны.

      У 1982 годзе пошта краіны Антыгуа і Барбуда выдала прыгожы блёк з рэпрадукцыяй карціны Рафаэля

      «Заручыны Марыі» (італ. Lo sposalizio della Vergine) – так называецца карціна Рафаэля Санці, якую ён намаляваў у 1504 годзе для капліцы Альбізініх (Albizzinich) у касьцёле Сан Франчэска ў Сіта дзі Кастэла. Цяпер карціна знаходзіцца ў зборах Пінакатэкі дзі Брэра.

      У сярэдзіне бачым сьвятара, па левай старане – Мадонна і яе сьвіта з пяці жанчын з далікатнымі рысамі твару, поўнымі ўдзячнасьці. Справа Язэп з расьцьвіўшай галінкай і пяцёра мужчын, адзін зь якіх у роспачы і злосьці ломіць сваю галінку праз калена. Карціна напісана, калі Рафаэлю споўнілася усяго 21 год.

      Пошта Калюмбіі ў 1968 г. разьмясьціла на марцы рэпрадукцыю карціны Балтазара дэ Фігуэроа «Заручыны Сьвятога Язэпа з Сьвятой Марыяй». Сьвяты Язэп трымае ў руцэ расцьвіўшую лілеяй галінку. Над усімі прысутнымі радасна лятаюць анёлкі

      «Заручыны Марыі» Рафаэля Санці на марцы Віетнаму (1983 г.). «Заручыны Богамаці». Майстар жыцьцярысу Багародзіцы (Meister Des Marienlebens, 17 ст.). Марка Эмірату Рас –

Скачать книгу