Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі страница 3

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі

Скачать книгу

ў 1840 г. закахаўся ў 13-гадовую пляменніцу свайго начальніка і праз некалькі гадоў ажаніўся з ёю. Яго наступнае каханне да жонкі А. Кіркора, акторкі Г. Маеўскай прывяло да сепарацыі апошніх. Спадкаемніца старажытнага беларускага роду Корвін-Крукоўскіх, першая ў свеце жанчына – прафесар матэматыкі С. Кавалеўская, каб насуперак бацькоўскай забароне паступіць у Гейдэльбергскі ўніверсітэт, у 1868 г. пайшла на фіктыўны шлюб са знаёмым нігілістам[7].

      Дарэвалюцыйнаму беларускаму гораду, гэтаксама як і шляхецкай сядзібе, была ўласціва патрыярхальнасць сэксуальна-сямейных адносін. Культурнай нормай з’яўляліся інтымныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай, а таксама нараджэнне дзяцей у межах шлюбу, звычаі сватаўства і вяселля, дамінантная роля мужчыны-бацькі. Разам з тым сацыяльна-эканамічная мадэрнізацыя, якая значна паскорылася пасля адмены прыгоннага права, адбілася на сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальнай маралі перш за ўсё гараджан. Гэты працэс суправаджаўся дэзарганізацыяй традыцыйнай сям’і – паслабленнем пачуцця сямейных абавязкаў, адчужэннем родных людзей, парушэннем традыцый шматдзетнасці, бацькоўскай і шлюбнай вернасці. Так, у 1908 г. у Мінску за мнагажонства быў арыштаваны нейкі Прэйс, які за 9 гадоў здолеў аформіць шлюб з 30 жанчынамі[8]. Этнограф і фалькларыст А. Я. Багдановіч апісвае «вытанчаны цынізм і вычварнасць», якія панавалі ў кандытарскай Шэнінга на Петрапаўлаўскай вуліцы ў Мінску. Кожны майстар там меў па некалькі каханак, прызначаных на пэўныя дні. А аднойчы А. Я. Багдановіч убачыў двух майстроў, якія разам дзялілі ў ложку адну жанчыну.

      Істотныя змены на мяжы ХІХ і ХХ стст. адбываліся ў сем’ях гарадскіх прамысловых рабочых. Хуткі працэс нуклеарызацыі рабочай сям’і суправаджаўся парушэннем яе патрыярхальнай канструкцыі, што было перш за ўсё выклікана неабходнасцю працаваць усім яе членам, у тым ліку непаўналетнім дзецям. На пралетарскія сем’і адмоўна ўздзейнічалі дрэнныя жыллёвыя ўмовы, нізкая аплата працы, невысокі ўзровень адукацыі і культуры, а таксама п’янства. А. Я. Багдановіч згадвае рабочых дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Мінску, якія ў дні заробку, пасля выпіўкі, «натоўпам» накіроўваліся ў публічныя дамы, дзе жаночым целам гандлявалі па цане ад 50 капеек да 1 рубля[9].

      Дарэвалюцыйныя ўлады і грамадства Беларусі ставіліся да прастытуцыі як да непазбежнага ліха. Гандаль жаночым целам рэгламентаваўся, кантраляваўся, сачылі за тым, каб ён займаў маргінальнае становішча ў гарадах. Тым не менш гэтая з’ява атрымала вялікае пашырэнне ў беларускіх губернях. У 1889 г. на Беларусі прастытуцыяй займаліся 624 жанчыны. У 1908 г. ужо ў адным толькі Мінску была зарэгістравана 531 прастытутка. Каб атрымаць рэальную карціну, гэтыя лічбы трэба павялічваць у пяць, а можа і ў дзесяць разоў. Падчас Першай сусветнай вайны акрамя армій краін, што ў ёй удзельнічалі, сфарміравалася яшчэ адна армія, якая была запатрабавана вайскоўцамі ўсіх нацыянальнасцей, – армія прастытутак.

Скачать книгу


<p>7</p>

Масляніцына І., Багадзяж М. Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі. Мінск, 2008. С. 67, 113, 117.

<p>8</p>

Шыбека З. Мінск сто гадоў таму. Мінск, 2007. С. 76.

<p>9</p>

Богданович А. Я всю жизнь стремился к свету. В 2 кн. Кн. 1. Мои воспоминания. Минск, 2012. С. 455, 483.