Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі страница 9
Папярэджваючы моладзь ад захаплення выключна «бяскрылым Эрасам», аўтарка ў той жа час тлумачыла ёй: «Мараль рабочага класа… адкідае знешнюю форму любоўных адносін палоў. Для класавых задач рабочага класа зусім абыякава, набывае каханне форму працяглага і аформленага саюзу альбо выражаецца ў форме сувязі, якая мінае. Ідэалогія рабочага класа не ставіць аніякіх фармальных межаў для кахання»[42]. Падкрэслім, што, паводле Калантай, якая ўпершыню аб’яднала марксізм і сэксуальнасць, падставай для адмовы ад «фармальных межаў» было менавіта каханне, а не лёгкія спарванні, сэнс якіх – улада над іншым. Яна выступала супраць буржуазнага вольнага кахання гэтак жа зацята, як і супраць буржуазнага шлюбу. Такім чынам, тэорыя кахання Калантай, збудаваная на марксісцкім сацыяльна-эканамічным падмурку, уключала новыя этычныя катэгорыі і паняцці.
Увасабленню ў сэксуальных адносінах шчырасці, асабістай незалежнасці і эратычнай радасці былі павінны спадарожнічаць новыя формы агульнага жыцця і выхавання дзяцей. У 1920 г. Калантай падтрымала заканадаўчую легалізацыю абортаў у РСФСР (і адпаведна ў БССР), якую лічыла часовай з’явай. Яна выступала за перадачу дзяцей, са згоды маці, на выхаванне ў дзяржаўныя ўстановы, дзеля чаго насельніцтва трэба было абкласці спецыяльным падаткам. Важнай умовай пабудовы новага быту з’яўлялася супольнае пражыванне ў звязаных з вытворчымі калектывамі дамах-камунах, дзе вядзенне гаспадаркі ўскладалася на спецыялістак.
Брытанскі гісторык-марксіст Э. Хобсбаўм адзначаў, што яму «…невядомы ніводны рэвалюцыйны рух альбо рэжым, які б не развіваў пурытанскую тэндэнцыю; не выключэнне і марксісцкі рух, дактрына заснавальнікаў якога была далёка не пурытанская»[43]. Нямала прыхільнікаў падобнай пурытанскай тэндэнцыі – апанентаў А. М. Калантай было ў савецкай дзяржаўнай і партыйнай эліце. Сярод апошніх мы знаходзім наркама асветы А. В. Луначарскага, члена Палітбюро ЦК УКП(б) М. І. Бухарына, наркама аховы здароўя РСФСР М. А. Сямашку, сакратара Цэнтральнай
40
Коллонтай А. Дорогу крылатому Эросу! (письмо к трудящейся молодежи) // Молодая гвардия. 1923. № 3. С. 120.
41
Коллонтай А. Дорогу крылатому Эросу… С. 121.
42
Коллонтай А. Дорогу крылатому Эросу… С. 122.
43
Hobsbawm E. Revolutionaries. L., 2011. Р. 252.