Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 8
– Што ж, не мне судзіць аб уласнай адэкватнасці. Што ж тычыцца другога варыянту – вы самі не можаце вызначыцца. Спачатку вы сказалі, што я спазніўся гадоў на дзвесце, цяпер сцвярджаеце, што мой час, наадварот, пакуль не прыйшоў.
– Я проста выказаў здагадку. Нават калі вашы прапановы – гэта дзіцячая наіўнасць, здараецца, што і яна таксама па-свойму геніяльная, бо дзіця пазбаўлена штампаў і забабонаў дарослага і бачыць усё максімальна проста, без паўтонаў, якія часам існуюць толькі ў свядомасці старэйшых. Аднак раскажыце мне, чаго вы хочаце? Як вы правільна заўважылі, я не кінуся на прыём да Генеральнага сакратара з гэтымі паперамі, што ж тады я магу зрабіць для вас і вашай работы?
– Мне патрэбна меркаванне дарослага і дасведчанага чалавека, які бачыць усё паўтоны.
– Ваша іронія зусім не была тонкай, доктар Глінскі. Я хачу, каб вы разумелі, што я зараз размаўляю з вамі толькі таму, што ў мінулым мы шматкроць звярталіся да вас і, верагодна, будзем звяртацца ў будучыні – за распрацоўкай сацыялагічных і паліталагічных праграм, якія рэальна працуюць на практыцы. Дарэчы, дазвольце мне трохі адхіліцца ад тэмы. Скажыце, чаму вы не пагадзіліся на пастаянную працу ў Сакратарыяце? Мы прапаноўвалі вам дастаткова высокія пасады шмат разоў, аднак вы заўсёды адхілялі нашы прапановы. Што кіруе вамі?
– Доктар Эш, я нагаварыў шмат непрыемных рэчаў пра сістэму, у якой вы працуеце і ў якую хочаце зацягнуць мяне. Я зарабляю дастаткова грошай для існавання, якое мяне задавальняе, у тым ліку і на кантрактах з вамі. Мне не трэба больш. Але я хачу разумець, што я магу рабіць тое, што лічу патрэбным – нават калі гэта не знаходзіць разумення. Мне даводзілася працаваць у бюракратычнай дзяржаўнай сістэме, калі я быў маладзейшы – ва Усходняй Еўропе непаваротлівы дзяржапарат – гэта, на жаль, норма жыцця. Я быў вымушаны выконваць абсалютна бескарысную, на маю думку, працу, якая ніколі не прыносіла ані задавальнення мне, ані карысці людзям. Так, сэнс Сакратарыята ААН зусім іншы, аднак форма шмат у чым падобная: усе бюракратычныя сістэмы ў свеце амаль аднолькавыя. Я ўжо стаміўся ад гэтай бессэнсоўнасці, фальшу і фальсіфікацыі рэальнай працы ў маладосці, так навошта я павінен паўтараць гэтую памылку цяпер?
– Што ж, па меншай меры гэта было шчыра. Не магу пагадзіцца з вамі ва ўсім, аднак і спрачацца не стану – у першую чаргу таму, што вы падумаеце, быццам я абараняю Сакратарыят і яго працу як сваё дзецішча, хоць гэта зусім не так. Аднак я падыскутую з вамі з нагоды тэзісаў, якія вы выклалі.
Як я ўжо сказаў, вы хочаце зламаць усю далікатную сістэму міждзяржаўных адносінаў адной толькі сваёй воляй, але вы не разумееце, што для будаўніцтва нават гэтай, мякка кажучы, няўстойлівай сістэмы спатрэбілася сусветная вайна,