Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве. Лявон Карповіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве - Лявон Карповіч страница 28
Шабат. Нэльсан Рамэра (1951 – 2012). Марка пошты Уругваю, выдадзеная ў 1998 годзе
Дзіўны вокліч Якава: «сапраўды Гасподзь прысутны на месцы гэтым; а я ня ведаў». Як і ў выпадку з Агар. Мы не распазнаем блізкасьць Госпада да кожнага з нас, самі выдаляемся ад яго сваім неадчуваньнем Яго любові і зноў набліжаемся да яго, абнятыя Яго клопатам і ласкай.
Якаў на службе ў Лавана
Ратуючыся ад гневу брата-блізьнюка, Якаў адпраўляецца ў Харран (у Мэсапатаміі) да свайго дзядзькі Лавана, дзе сустракае Рахіль. «Калі Якаў убачыў Рахіль, дачку Лавана, брата маці сваёй, дык падышоў Якаў, адваліў камень ад вусьця калодзежа і напаіў авечкі Лавана, брата маці сваёй» (Быцьцё 29:10).
У многіх краінах, у тым ліку ў Ізраілі, можна замовіць асабістыя паштовыя маркі. Гэта прыклад такой пэрсанальнай маркі на заказ з малюнкам з Бібліі Піліпа Медхерста.
Якаў сустракае Рахіль (1920). Гаральд Копінг (1863—1932). Пэрсанальная марка, выдадзеная ў 2009 годзе поштай Ізраілю
Якаў палюбіў малодшую дачку Лавана прыгажуню Рахіль і, каб атрымаць яе ў жонкі, працаваў на Лавана 7 гадоў. Але Лаван падманам даў яму ў жонкі Лію, старэйшую дачку, якая Якаву не падабалася. Падмен нявесты магчымы дзякуючы звычаю ўводзіць маладых у шлюбны пакой пад покрывам. Каб ажаніцца на Рахіль, Якаў згадзіўся працаваць на Лавана яшчэ 7 гадоў, але палічыў справядлівым перахітрыць Лавана. Ён папрасіў у пасаг для сваіх жонак авечак і коз з плямкамі і пярэсьцінамі. Большасьць жывёл было белых, і Лаван з радасьцю пагадзіўся.
«І ўзяў Якаў сьвежых дубцоў таполевых, міндальных і яваравых, і выразаў на іх белыя палосы, акарыўшы да белага, якое на дубцах; і паклаў дубцы з нарэзкаю перад быдлам у вадапойных кадаўбах, зь якіх быдла прыходзіла паіцца, зачынала перад дубцамі. І зачынала быдла перад дубцамі, і нараджалася быдла пярэстае, і з плямкамі, і зь пярэсьцінамі» (Быцьцё 30:37—39).
Якаў з стадам Лавана (12 ст.). Царква Сьвятога Марціна, Зіліс. Картмаксімум пошты Швайцарыі, выдадзены ў 1967 годзе
Якаў адпачывае пад дрэвам.
Якаў са статкам Лавана (1638). Фрагмэнт. Хусэпэ дэ Рыбера (1591 – 1652). Музэй Серральбо, Мадрыд. Марка пошты Гішпаніі, выдадзеная ў 1963 годзе
У вадзе ляжаць драўляныя дубцы, вычышчаныя ад кары. Якаў будзе паіць авечак вадою, настоянай на гэтых дубцах. Праз некаторы час большасьць статка стала «з плямкамі і зь пярэсьцінамі і чорных». Большасьць статка стала ўласнасьцю Якава і ён стаў багатым. Якаў вырашыў, што настаў час, каб памірыцца