Губляючы мары. Дмитрий Максимович Акулич

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Губляючы мары - Дмитрий Максимович Акулич страница 7

Губляючы мары - Дмитрий Максимович Акулич

Скачать книгу

дождж, пад дрэвамі заставаўся ляжаць снег. Насупраць радзільнага дому была невялікая стаянка. Праз галіны шэрых дрэў Каця разгледзела жоўты аўтамабіль. Таксі стаяла непадалёк. Каця паспешліва пакінула сваё месца, ідучы ў бок стаянкі.

      Каця пераклала спячую дачку на адну руку, другой жа пастукала ў шкло дзвярэй. Кіроўца кінуў свой тэлефон на суседняе сядзенне. Ён хутка павярнуўся, за дзвярыма стаяла дзяўчына з грудным дзіцём, ён паспяшаўся выйсці з аўтамабіля і дапамагчы ёй. Высокі, тонкі, бялявы хлопец устаў перад ёй. Ён адкрыў заднія дзверы аўтамабіля і дапамог ёй з рэчамі. Калі Каця ўжо знаходзілася ў таксі, хлопец зачыніў за ёй дзверы і сеў за руль.

      – Вуліца Маёра, дзесяць. – шэптам назвала адрас кіроўцу Каця.

      Па шляху, прастадушны кіроўца таксі не раз кідаў погляд у люстэрка задняга выгляду. Ён ніяк не мог зразумець, як можна пакінуць такую прывабную дзяўчыну з дзіцём адну ў такі дзень? Чаму ж у яе няма патрэбнага, надзейнага чалавека, чаму яна едзе з радзільні адна? У люстэрку адбіваўся смутак і ў той жа час сабранасць Каці.

      – О, у вас дзяўчынка. Віншую! – убачыўшы адценні ружовага ў захутаным адзенні, ён ціха вымавіў, баючыся пабудзіць дзіця.

      – Дзякуй. – адказала Каця.

      – Як назвалі дзяўчынку?

      – Анастасія. Насця. – у адказ пачуў ён.

      – Прыгожае імя.

      Размова перапынілася, таксі прыехала, даставіла Кацю да патрэбнага адрасу. Апошніх грошай хапіла даехаць да пад'езду.

      – Ну вось мы і прыехалі. – сказаў таксіст. – Пастойце, я дапамагу вам!

      Спяшаючыся дапамагчы Каці, кіроўца мітусіўся. Ён выйшаў з машыны, адчыніў дзверы і дапамог спакойна выйсці Каці.

      – Дзякуй. – падзякавала яго яна.

      Каця хацела ўжо сыходзіць, як кіроўца загаварыў.

      – Прабачце.

      Каця павярнулася.

      – Мяне завуць Міша. Вось мая візітоўка, калі нешта спатрэбіцца тэлефануйце. – хлопец смела паклаў візітоўку Каці ў правую кішэню.

      Каця міла ўсміхнулася і злёгку кіўнула галавой. Пасля павярнулася ў бок дзвярэй пад'езда і сышла. Яна не магла стаяць у такое надвор'е з дзіцём на вуліцы і працягваць размову з ім. Хлопец пару секунд стаяў і глядзеў, як сыходзіць Каця.

      – Давайце я дапамагу вам, падтрымаю дзверы пад'езда. – ласкава прамовіў Міхаіл, падбегшы да Каці.

      – Так, дзякуй. – адказала яна.

      Бескарысліва дапамагаў хлопец.

      – Да пабачэння! – развітваўся Міша.

      – Пака… – у адказ сказала Каця.

      Яна ўвайшла ў пад'езд і ціха паднялася па невялікіх прыступках да ліфта.

      “Гэты хлопец сёння зрабіў больш, чым зрабіў для мяне Толя ў гэты дзень. Нейкі чужы чалавек, ставіўся да мяне з дабрынёй і аказаў мне дапамогу, сам прапанаваў дапамогу, а мой муж нават незнайшоў час патэлефанаваць ці адказаць на мой званок." – разважала Каця, паднімаючыся на ліфце ў кватэру.

      Каця

Скачать книгу