Маё мястэчка Луна-Воля. Лявон Карповіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маё мястэчка Луна-Воля - Лявон Карповіч страница 21

Маё мястэчка Луна-Воля - Лявон Карповіч

Скачать книгу

палац Ромэраў, паводле Станіславы Швед, быў разабраны ў 1940 г. У галоўнай браме стаяла статуя Маці Божай, якую ксёндз Мончка аддаў у Жалудок.

      Міхал Піус Ромэр – фота з сайта be.wikipedia.org/wiki/

      Але Стасюкевіч Яся, таксама жыхарка Луна, апавядае, што пасьля вайны будынак палаца яшчэ стаяў. Я паказаў спадарыні Стасюкевіч малюнак Напалеона Орды палаца з Гродзеншчыны, але з невядомага канкрэтна месца. Спадарыня Яся сказала, што малюнак вельмі падобны да таго палаца Ромэраў.

      Малюнак Напалеона Орды палаца з Гродзеншчыны

      Сёньня на месцы дома Ромэраў знаходзіцца будынак старой школы.

      Рэшткі ставаў і будынак «старой» школы. 2011 год

      Ад былога сядзібна-паркавага комплексу Луна засталіся рэшткі былога парку і побач зь імі, абсаджанае дрэвамі, месца былых ставаў.

      Мост праз Лунянку. 1928 г.

      У ставах вырошчвалі рыбу. Ставы запаўняліся вадой у выніку перакрыцьця р. Лунянкі плацінай, якая адначасова служыла для прывядзеньня ў рух вадзянога млына. Млын не захаваўся. На беразе ставу да 2009 г. расло старое дрэва, якое было самым тоўстым у акрузе (2 м у дыямэтры і больш за 6 м у абхваце). Яго відаць на здымку 1928 г. зьлева. У 2009 г. гэта гістарычнае дрэва сьпілавалі ў пляне правядзеньня палітыкі пераводу кацельных на «мясцовае паліва». Па гэтай прычыне тады былі сьпілаваны многія дрэвы былога парку Ромэраў. Да канца 20 ст. ставы яшчэ запаўняліся вадою. Пасярэдзіне ставаў знаходзіліся альтанкі, да якіх вялі драўляныя масткі. Пры пабудове новай школы будаўнічае сьмецьце было сапхнутае бульдозэрам у ставы. Заняпад набыў незваротны працэс.

      Мост праз рэчку Луняеку каля палацу Ромэраў (1928 год)

      На другім пляне віднеюцца абрысы будынкаў палацавага комплексу Ромэраў.

      Нядаўна я знайшоў паведамленьне аб тым, што ў Інстытуце Гувера ў Архівах калекцыі Мечыслава Ялавецкага (Mieczysława Jałowieckiego) ў скрынцы 18 захоўваецца такі экспанат: 964. ŁUNNA Dwór. ziemia Grodzieńska /N/ bar. Romer. Магчыма гэта і ёсьць малюнак палацу Ромэраў, зроблены Мечыславам Ялавецкім?

      Пад Расейскай акупацыяй

      Лістападаўскае Вызвольнае Паўстаньне

      Пасьля захопу расейцамі зямель Вялікага княства Літоўскага, пачынаючы з 14.11.1795 г. Луна ў складзе Гродзенскага павета, з 14.12.1795 г. – у Слонімскай губэрні, з 11.12.1795 г. – Літоўскай, а з 1801 г. у Гродзенскай губэрні.

      Расійскае панаваньне на захопленых землях пачалося з рабаваньня. Вывозілася ўсё, што мела каштоўнасьць. Рабаваліся музэі і палацы, вывозіліся калекцыі мастацкіх твораў, кнігі, летапісы. Цяпер яны ўпрыгожваюць зборы Эрмітажа, Трацякоўкі і іншых музэяў Расіі. І зараз ніхто не думае іх вяртаць.

      Луненскі ключ (579 мужыкоў і 573 жанчыны) разам з вёскамі Стральцы, Камянчаны, Жылічы, Глядавічы быў аддадзены графу Н. А. Самойлаву, але той не зьяўіўся на вызначаныя

Скачать книгу