Па той бок. Дмитрий Максимович Акулич
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Па той бок - Дмитрий Максимович Акулич страница 6
З маёй раны, кроў павольна цякла па шыі, на форму.
– З вамі ўсё ў парадку?! – паспяшаўся спытаць робат. – Вам варта апрацаваць рану.
– Не, не ведаю! – спалохана прамармытаў я. – Ты гэта бачыў?
– Так. Калі ласка, я дапамагу вам! Трэба апрацаваць рану. Дастаньце з заплечніка аптэчку.
– Ды пачакай ты са сваёй дапамогай! Што за пачвара напала на мяне? – горача сказаў я, размахваючы штурмавой вінтоўкай з боку ў бок.
– Гэта быў дзікі звер Скей, людзі яго так празвалі дзесяць гадоў таму. Мутаваная істота. Іх раней было даволі мала, але цяпер становіцца ўсё больш і больш. Калісьці яно адарвала мне руку ў барацьбе за чалавечае жыццё. – распавёў сваю гісторыю робат, а пасля бліжэй падышоў да мяне. – Прашу вас. Давайце апрацуем рану і пойдзем далей.
Я зірнуў у вочы робата, затым на месца адарванай рукі. Апусціў бровы і супакоіў свае рукі. Дула вінтоўкі ўжо глядзела ўніз. Яго гісторыя выклікала ўва мне яшчэ больш пытанняў, але на іх пакуль не было часу. Я адразу ж дастаў з заплечніка аптэчку, выцягнуў з яе балончык і працягнуў яго робату. Ф-11, не губляючы ні секунды, упырснуў на рану празрыстае рэчыва і кроў перастала цекці. Пасля, вярнуўшы назад прадметы ў заплечнік, мы хуткімі крокамі сталі прабірацца наперад. Настрой мой быў трывожны і злы. Я не збіраўся чакаць, пакуль на нас нападзе яшчэ якое-небудзь звяр'ё.
Прайшоўшы ўсяго пяцьсот метраў, мы выйшлі з лесу да пясчанай пустыні. У тую жа гадзіну я адчуў, як прыпякала гарачае сонца. Яно хутка сагравала мяне. Зусім не было ветру. Жоўтая лістота, ззаду нас, мёртва вісела на кустах. Наперадзе плыў белы пясок. Вялізныя кучы солі цягнуў за сабой гарызонт.
Я вельмі моцна стаміўся.
Тут та мы і разгарнулі свой прывал. Я зняў заплечнік і вінтоўку. Сеў на сумны пясок. Зняў з галавы павязку: пад ёй былі русыя, кароткія валасы і, зараз ужо, вялікі шнар. Я прысеў, дастаў ежу і ваду. Таксама я дастаў з кішэні кавалак паперы і падаў робату, узяў з заплечніка пішучы маркер, папрасіў яго намаляваць наш маршрут на гэтым шматку. Падчас гэтага адпачынку я пачаў задаваць пытанні робату і разважаў над тым, што адбываецца з гэтым светам. Першае, што я спытаў, гэта тое, адкуль ён узяўся і як даўно ён блукае ў гэтым краі. Ён распавёў мне дзіўную гісторыю. Пачыналася яна з таго, што вялікая колькасць робатаў яго серыі выпуску была знішчана людзьмі з прыходам новых, больш функцыянальных робатаў Ф-12. Астатнія былі адпраўленыя ў малыя гарады або пакінуты ў бязлюдных месцах. Ён жа дзевятнаццаць гадоў таму з'явіўся ў невялікім горадзе, дзе на аднаго робата было каля чатырох чалавек. Тады горад квітнеў і рос, дзеці шчасліва бегалі,