Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф - Яўген Аснарэўскі страница 4
Папа Аляксандр IV. Партрэт XV стагоддзя.
Ці ідзе там гаворка пра саму Навагародскую зямлю, ці іншыя землі, да прыкладу, пра Слонімшчыну, ці Полацкае княства, а можа быць землі аддаленага Вялікага Ноўгарада?
Нават захоп некаторых земляў валынцаў, зразумела, не азначае, што гэтымі землямі былі менавіта землі Навагародскага княства.
Выклікае пытанні і пазіцыя жыхароў Навагародскай зямлі, якія, у тэорыі, маглі падтрымаць знішчэнне (або выгнанне) з Навагародка валынскага гарнізона, бо ў мясцовага насельніцтва, якое жыло ў поліэтнічным Панямонні, маглі быць свае матывы для збавення ад улады звязаных з татарамі валынцаў.
Абвешчаны Мікалаем Ермаловічам статус Міндоўга, які паказвае літоўскага нобіля толькі служылым князем, узятым, так бы мовіць, на працу, навагародскім баярствам не знаходзіць прамога пацверджання ў вядомых спецыялістам, дакладных крыніцах. Аднак аналіз паводзін мясцовай эліты дазваляе зрабіць некаторыя здагадкі аб яе стаўленні да літоўскіх уладароў старажытнарускіх княстваў рэгіёна.
Цікавае, у дадзеным кантэксце, наступнае паведамленне ГВЛ:
«У год 6755 (1247). Літоўцы з Лугвенам ваявалі каля Мельнiцы і ўзялі шмат палонных. Данііл і Васілька гналіся за імі да Пінска. Міхаiл Пінскі папярэдзіў літоўцаў. Яны сядзелі ў лесе за агароджай, а Міхаіл паслаў ім вестку з Пінска. А Данііл і Васілька праследавалі іх, і дворскі Якаў са сваімі ваярамі. Літоўцы ж не паверылі Міхаiлу і выйшлі з месцаў сваіх. Па літасці Божай пабеглі літоўцы і былі разбітыя, і палонныя былі адбітыя, а сам Лугвен збег, паранены».
Такім чынам, з паведамлення вынікае, што пінскі князь чамусьці вырашыў падтрымаць літоўцаў, хаця тыя не паверылі яму. Прычым пінскі Рурыкавіч падтрымлівае літоўцаў нягледзячы на тое, што іх супернікі – Рурыкавічы з іншага княства Русі.
Цікавае яшчэ адно паведамленне валынскай хронікі:
«У год 6761 (1253). Таўцівіл даслаў да Данііла Рэўбу сказаць: „Пайдзі да Навагародка“. Данііл пайшоў з братам Васількам, і з сынам Львом, і з полаўцамі, і са сватам сваім Тэгакам, і прыйшоў да Пінска. Князі пінскія затаілі падман, іх узялі з сабою на вайну супраць іх волі».
І зноў відавочны сепаратызм пінскіх князёў, якія чамусьці не жадаюць ваяваць з літоўцамі.
Дадзеныя эпізоды паказваюць пэўныя літоўскацэнтрычныя імкненні размешчанага даволі блізкага да Літвы старажытнарускага княства.
Зразумела, тлумачыць такія факты можна па-рознаму, у тым ліку і страхам пінскіх валадароў перад літоўцамі. Тым не менш, у дадзеным кантэксце, паведамленні летапісца малююць хутчэй добраахвотны выбар пінскага князя, які разыгрывае нейкую палітычную камбінацыю, часткай якой з'яўляецца пэўнага роду саюз з літоўскімі феадаламі. Лёгка ўявіць падобны саюз у выпадку наваградскіх элітаў і Міндоўга,