Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф. Яўген Аснарэўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф - Яўген Аснарэўскі страница 5

Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф - Яўген Аснарэўскі

Скачать книгу

нічога не сказана. Чаму новы князь не мог забіваць сваіх жа літоўскіх слуг, ці палітычных супернікаў, якімі маглі быць і этнічныя літоўцы і валынцы ўзятыя ў палон? Акрамя таго, само апавяданне відавочна мае рысы стандартнай хрысціянскай легенды, закліканай падкрэсліць ашаламляльную змену ўладара язычніка пасля прыняцця хрысціянства.

      Вядома, што наваградцы падтрымлівалі Войшалка ў яго барацьбе за ўладу ў Літве, бо пасля яго ўцёкаў у Пінск:

      «Войшалк, пайшоў з пінчукамі да Навагародка, і адтуль, узяўшы з сабою наваградцаў, пайшоў у Літву княжыць».

      Гэтае найважнейшае паведамленне красамоўна сведчыць на карысць добраахвотнага прыняцця мясцовым насельніцтвам літоўскага князя, і з'яўляецца ўказаннем на ўдзел продкаў беларусаў у палітычных працэсах дзяржавы, якая толькi зараджалася.

      Не варта забывацца на тое, што фармаванне ВКЛ не скончылася з момантам распаўсюджвання ўлады літоўскіх князёў на гарады Панямоння.

      Найважнейшымі для разумення сутнасці дзяржаўна-ўтваральных працэсаў Княства з'яўляюцца эпізоды ўваходжання ў яго склад іншых зямель будучай Беларусі, у прыватнасці, галоўнай калыбкі беларускай дзяржаўнасці, Полацкага княства, далучэнне якога, як можна меркаваць на падставе дакладных крыніц, мела мірны характар, а таксама і Віцебскага княства, якое ўвайшло ў склад ВКЛ дзякуючы дынастычнаму шлюбу Альгерда і Марыі Віцебскай.

      Вядома ж, у межах літоўскай гістарыяграфіі, працэс стварэння ВКЛ усё яшчэ нярэдка паказваецца з дапамогай сцвярджэнняў аб заваёве продкамі літоўцаў земляў будучай Беларусі. Тут варта ўлічыць цалкам зразумелае жаданне зрабіць уласны нацыянальны міф як мага больш яскравым. Жаданне адчуваць сябе спадчыннікамі магутных заваёўнікаў, тым больш, калі тэрыторыя тваёй дзяржавы з'яўляецца дастаткова сціплай нават па еўрапейскіх мерках, цалкам зразумелае з пункту гледжання псіхалогіі.

      Для прыкладу літоўскіх «захопніцкіх канцэпцый» можна разгледзець працу літоўскага гісторыка, доктара Артуруса Дубоніса, пад назвай «Две модели литовской экспансии на Руси (XIII – начало XIV века). Овладение Полоцком и Новогрудком».

      Прыводзячы прыклады беларускіх канцэпцый, літоўскі спецыяліст, як можна зразумець з тэксту ягонай працы, выказвае скептычнае стаўленне да ідэй беларускіх калег. Нават цалкам умераная пазіцыя Алеся Краўцэвіча не задавальняе Дубоніса і ён імкнецца абгрунтаваць менавіта брутальны, захопніцкі характар стварэння ВКЛ.

      Аўтару гэтага тэксту, шчыра кажучы, так і не ўдалося ўбачыць у працы літоўскага гісторыка хаця б аднаго важкага аргумента, заснаванага на дакладных крыніцах, на карысць крывавага захопу летапіснымі літоўцамі земляў старажытнарускіх княстваў, якія размяшчаліся на тэрыторыі будучай Беларусі.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «Литрес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив

Скачать книгу