Пастэга. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пастэга - Яўген Аснарэўскі страница
– Пойдзем, Тэт, – сказала яна, гледзячы на мяне выразнымі і трохі смяшлівымі вачыма, у якіх амаль кожны мог бы прачытаць толькі злёгку затоеную пяшчоту. – Прыйшла пара для нашых урокаў.
«Што можа быць лепш за ўрокі, – падумалася мне, – калі ты настаўнік, а не вучань».
Аднак Альфа любiла быць вучаніцай. І вось мы ўжо сядзелі ў маёй хаце. Інтэр'ер у стылі лофт і ашаламляльны сад за старымі вокнамі… Тут у мяне былі яблыні, і бэз, і грушы, і таполі, і вішні, і агрэст, і зялёная траўка з кветкамі. На самых высокіх дрэвах – цэлая куча амелы. Часам яе вечна зялёныя шчупальцы падалі на дарожкі саду… Вырваныя ветрам яны былі асуджаны на смерць, але яшчэ неверагодна доўга супраціўляліся ёй, нават калі зямлю пакрываў белы, хрумсткі снег.
Аказваецца, у амелы ёсць ягады. Пакуль яна вісіць на дрэве разгледзець іх вельмі складана.
– Люблю тваю самаробную мэблю, – шапнула Аля і засмяялася.
Мілка зручна ўладкавалася на канапе. Побач красаваліся самыя розныя падушкі: некаторыя з даволі складаным гафтам, а іншыя з гладкай, прыгожай тканіны. Усе гэтыя мяккія штуковіны стварылі гаспадары кватэры.
– Згуляем у шахматы, Аля? – спытаў я і ўсміхнуўся.
– Вядома! – хутка пагадзілася яна і рэзка нахіліла галаву на бок, пры гэтым яе валасы саслізнулі на грудзі.
Я – вельмі пасрэдны шахматыст. Вельмі нават маламайстэрскі. Але ўсё ж змог навучыць Алю. Яна выдатна разумела гульню і адгражвалася ўжо ў хуткім часе перасягнуць настаўніка. Думаю, усе шанцы ў яе сапраўды былі. Вучыць яе – неверагоднае шчасце. Што можа быць больш пацягальным, чым задуменная жанчына, якая сядзіць на тваім ложку, схіліўшыся над дошкай з маленькімі, бліскучымі фігуркамі, гладкімі, такімі прыемнымі навобмацак… Гладкія фігуркі, шурпатая дошка са старым, сцертым лакам, маладая дзяўчына… Іх так і хочацца пагладзіць!
Хэй, што вы там гаворыце? Ніколі не думаючая, голая жанчына, без усялякіх фігур, акрамя яе ўласнай, значна панадлівей за тую, што я цяпер апісаў? Хм… Так сапраўды скажуць многія мужчыны, калі, зразумела, раптам вырашаць разрадзіцца шчырасцю. «Я верны табе, дарагая, таму што кахаю» – стандартны варыянт псеўдапраўды. Падаюць, як высакароднае і ўзвышанае прызнанне. Аднак калі б казачнік быў шчыры, то сказаў наступнае: «Я верны табе, супружнiца, бо галівудская акторка мне не дастанецца. Нават твая больш сэксуальная сяброўка Дана мяне бартанула, і вось мы ў шлюбе, чмок-чмок, але варта нечаму значна лепшаму стаць для мяне даступным, і ты атрымаеш адстаўку».
Амаль усе хоць раз думалі, што не вытрымаюць нейкай суровай праўды, але амаль усе яе вытрымлівалі, і лепш за ўсiх, звычайна, тыя, хто прывык да непазбежных выпрабаванняў з дзяцінства. Што наогул значыць ходкая фраза: «Я гэтага не вытрымаю». Наўрад цi ў цябе спыніцца сэрца ад інфармацыі аб тым, што муж уварваўся ў арганізм іншай жанчыны, нават калі ты ўсё яшчэ кахаеш здрадніка. Ты напэўна вытрымаеш тое, што нібы не вытрымаеш – не хлусі сабе, каб пацешыць неўроз. Выпрабаванне, звычайна, страшней перад яго пачаткам, чым у самім працэсе, хоць, пасадка на паль, па-за ўсякім сумневам, складае адно з выключэнняў для дадзенага правіла.
Пасля гэтага выдатнага, кропельку хаатычнага, адступлення, вернемся, нарэшце, да маіх слоў і густаў. Я заўсёды быў перверсіўным: жанчыны з магутным мозгам уяўляюцца мне гарачымі. Асабліва ў тым выпадку, калі пры магутным інтэлекце ў іх яшчэ і анёльская знешнасць. Хто, зрэшты, скажа, што ёсць анёльская знешнасць? Гэта калі дама падобная на адну са скульптур у нашым галоўным касцёле? Ці на ляльку? У яе модныя сёння вусны, якія як быццам доўга білі ракеткай для пінг-понга, пакуль тыя не набылі патрэбную форму? Пам-пам-пам. Але хто такі гэты Магістра Тэт, каб судзіць. Ён, гэта значыць я, якраз ніколі не забывае: густы бываюць рознымі. Можна не казаць: фільм глупства, кніжыца тупая, дзяўчына страшная, а замест гэтага карэктна паведамляць: «не ў маім гусце».
Зрэшты, вернемся да гульні!
– Дзіцячы мат ужо не пройдзе, так? – спытаў я і рэзка прыўзняў бровы.
– Гэта факт! – упэўнена заявіла Аля, кусаючы губкі і паціраючы свае далонькі.
– Ну што ж, – адказаў я дзяўчыне. – Паспрабую паказаць іспанскую партыю, хоць я, шчыра кажучы, трымаю ў памяці толькі назву, што вось, маўляў, нешта там іспанскае ў гэтых шахматных дэбютах навостранае.
– Я