Пастэга. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пастэга - Яўген Аснарэўскі страница 2
– Ну так, – вымавіў я ціха, далікатным голасам. – Напішам разам кнігу, пра якое-небудзь падарожжа ў іншую рэальнасць, у якое можна адправіцца праз гарадскія парталы, карацей кажучы, нешта накшталт гарадскога фэнтэзі. Не суперарыгінальны сюжэт, але сыдзе.
– Я баюся аб'есціся трыма бананамі, я ж паснедала, – раптам абвясціў мой цудоўны гросмайстар.
Я манерна ўздыхнуў і пляснуў у ладкі.
– Ну што ж, – словы былі сказаны вельмі сумна, – не буду ж я пхаць у цябе бананы сілком. Можаш з'есці ўсяго адзін. Пачынайце, паненка.
З гэтымі словамі я падпёр падбародак кулаком і пільна ўгледзеўся ў твар смяшлівай кампаньёнкі.
Глава 2
Вясёлае цурчанне вады ў невялікіх вадаспадзіках… Даліна ручая нейкім дзіўным чынам апынулася ў самым цэнтры даволі вялікага горада (ва ўсякім разе большага, чым сталіца Швейцарыі). Людзі ўладкавалі гэтае зямное заглыбленне. Дарожкі, выбрукаваныя шурпатай пліткай, ажурныя борцікі парэнчаў, зняверна абцяжараныя «сямейнымі» замкамі (Марыя плюс Марэк = Разам назаўжды). Бронзавыя статуі. Палац васемнаццатага стагоддзя, з высокім, чарапічным дахам, які размясціўся непадалёк ад правалу даліны. Паміж палацам і адной з цэнтральных гарадскіх плошчаў – мост з вялікай аркай, якая як бы ўсмоктвала ў сябе ручай, пясчаныя беражочкі, звілістую дарожку з той самай пліткай з шорсткага бетону.
Ісці, шамацець каляровым лісцем, старацца не аблізваць вусны. Часцінкі дрэўнай мазаікі шчодра рассыпаюць клёны, якія высяцца па краях даліны, як гіганцкія брокалі. Газон – геаграфічная мапа. Незлічоныя, разнастайныя па форме і колеры, лятаючыя вандроўнікі, дзеці дрэўнай кроны, закрылі сабой паверхню зямлі, стварыўшы стракатую коўдру. Бракуе толькі мерыдыянаў з экватарам.
Затое тут ёсць заспакаяльнае, нізкае неба, яркае, халаднаватае свяціла, натуральны прастор паміж каменнымі куфэркамі асабнякоў. Свежы вецер з лёгкім пахам гніення… Парачка з дзіцем, веласіпедыст… Ціха, спакойна, але недзе ў гэты час адбываюцца драматычныя падзеі. Хома сапіенсы забіваюць, спрабуюць забіць, спальваюць дамы са скверамі, б'юцца, каб выратаваць іх ад агню. Я ж проста іду. Чую ў вушах музыку армяна-амерыканскага гурта. Побач са мной рухаецца Аля. Мы падыходзім да згаданага раней маста. За ім будзе яшчэ адзін масток – больш стары. Нас цікавіць першы. Ён даволі шырокі. Увайшоўшы ў яго таямнічую арку можна ўбачыць мноства «дугавых рэбраў». Бетонныя костачкі надзейна трымаюць нязграбны, масіўны мост на сваіх выгнутых, натруджаных спінах. Злева ад нас, паміж