Пастэга. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пастэга - Яўген Аснарэўскі страница 9
«Амела вельмі доўга супраціўляецца смерці».
Пацалунак далёка не такі прыемны, якім яго можна было ўявіць, але ўсё ж гэта перамога. Мне крыху сорамна перад Алей, але ж усё вакол толькі фантазія. Гештальт зачынены! Белае святло залівае прастору і… Стоп! Я не вярнуўся пад мост. Што гэта за месца? Неба? Што з гэтым небам? Чырвонае неба, гэта нешта нерэальнае… Такі колер не можа быць у прыродзе… I сонцы… Два сонцы… Не! Цэлыя тры! Перада мною нейкае падабенства крэйдавага кар'ера, па краях яго расстаўленыя нейкія індзейскія вігвамы. Кар'ер заліты вадой – вялікае возера ў горнай цясніне. У цэнтры сіняватай, воднай роўнядзі, драўляны, плывучы дом, упрыгожаны разьбянымі фігурамі. Хах, зроблена па ўзоры мініяцюрных хатак у дзіцячым садку.
– Тэт, – паклікаў мяне голас Альфы, – дзе гэта мы апынуліся?
Так, мая мілая спадарожніца таксама тут. Але тут гэта дзе? Дзе мы сапраўды аказаліся?
– Здаецца, Пастэга дала збой, – павольна сказаў я. – Мы не вярнуліся дадому… Нейкая паралельная рэальнасць, падобная да нашай.
– Але што ж нам рабіць, Тэт? – у вачах дзяўчыны бліснуў страх.
– Для пачатку раскажы мне, дзе ты была? – я стараюся надаць голасу ўпэўненую лёгкасць, укінуць у яго вясёлы скрыгаток.
– Хіба зараз час пра тое казаць? – кідае мне Аля.
– Зразумела, чаму не.
– Я была на катку. У падлеткавым узросце я выдатна грымнулася навідавоку ў хлопчыка, які мне падабаўся. Але зараз я ўмею катацца. Таму падзенне не адбылося.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.