Пастэга. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пастэга - Яўген Аснарэўскі страница 8
– А якая тады ідэальная? – пацікавілася госця.
– Ідэальным можа быць толькі твой носік, але не палітычная сістэма, – адказаў я.
– Дзякуй! А скажы мне, як абараніць дэмакратыю?
– Дэмакратыю трэба абараняць заўсёды. Яна падвяргаецца небяспецы нападзення як з боку ўнутраных сіл, так і знешніх. У любым, нават самым вольным, грамадстве, можа прарасці пустазелле ўзурпатара, які знойдзе шчыліны і прабярэцца да абсалютнай улады. Добрая абарона – сістэма розных збалансаваных органаў улады, як я ўжо казаў. Але і гэта не стоадсоткавая гарантыя. Ну а звонку на дэмакратыю можа напасці які-небудзь суседні дэспат. Некаторыя людзі чамусьці лічаць, што абаронай ад такога нападу з'яўляецца свая магутная культура і мова, хоць гісторыя выразна паказвае: абарона ад гармат – іншыя гарматы, а не словы, няхай нават самай лепшай мовы.
– Зразумела, – паведаміла Аля. – Ведаеш, я думаю пра Пастега. Мы можам зноў спатрэбіць яе заўтра? Гэта ж страшна цікава.
– Я ніколі не карыстаўся ёй так часта, – сказаў я. – І я ніколі не прыводзіў з сабой пасажырку.
– Ну, зрабi ласку, – дзяўчына прадэманстравала самыя жаласлівыя вочы, якія толькі магла. – Ты мне не адмовіш, праўда ж? Праўда?
– Эх, ну добра-добра, заўтра пойдзем, няма праблем.
Глава 5
Многія здольныя любіць людзi пакутуюць ад гэтай здольнасці, а многія няздольныя, адпаведна, ад няздольнасці… Мой выбар – халоднасць. Пазбавіць сябе чагосьці цудоўнага, ды яшчэ і добраахвотна? Так, без сумневаў. Занадта часта гэта цудоўнае выядае душу, як варона арэх. Халоднасць цудоўная. Зрэшты, гэтае меркаванне таго, хто ніколі не быў халодны.
На гэты раз мае вочы былі зачыненыя і чорны дым не шчыкаў іх. Я падыходзіў да дома аднакласніцы. Яна была побач. Абшарпаныя