Абое рабое. Таццяна Дземідовіч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Абое рабое - Таццяна Дземідовіч страница 2
– Цьфу! Брыдота якая! – абураецца Наста. – А можна замест яго варанай каўбаскі дабавіць?
– Можна! – пагаджаецца Вера і радасна дадае: – А цяпер – фінальны акорд! Запраўляем салату кунжутавым алеем і прыправай «Тыбі-дыбі». Але паколькі знайсці іх няпроста, бяром звычайны маянэз!
– Дык што ж гэта атрымліваецца? – здзівілася Наста. – Зноў салата аліўе?!
Вера задумалася і здзіўлена вымавіла:
– Сапраўды, аліўе!
Сяброўкі прыціхлі, задумаліся над такой гастранамічнай задачкай…
– А ведаеш, Вера! – адгукнулася Наста. – Можа, і някепска будзе… Адзін стары рэцэпт лепш за новыя два!
– І праўда! – пагадзілася Вера. – Аліўе, дык аліўе! Не будзем парушаць святочных традыцый…
Эх, свабода!
Алена Пятроўна працавала ў школе намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце. І трэба ж! У самым разгары педагагічнай дзейнасці адправілі Алену Пятроўну на пенсію. Дырэктар папрасіў заслужаную настаўніцу саступіць месца маладому спецыялісту. Рабіць няма чаго – давялося ёй пакінуць школу…
Пасядзела настаўніца з тыдзень без працы, пасумавала і вырашыла хаця б у сценах роднага дома папрацаваць на ўсеагульную карысць.
Былая настаўніца адразу правяла гутарку з мясцовымі падлеткамі аб шкодзе курэння, злоўжывальнікам алкаголю раздала агітоўкі за здаровы лад жыцця, арганізавала суботнік, каб навесці парадак у падвалах і на лесвічных пляцоўках, прыцягнула суседзяў да азелянення пад’ездаў і разбіўкі клумб.
Пляваліся, вядома ж, жыхары ад такой яе ініцыятывы, але аслухацца ні ў чым не асмеліліся. Бо для ўсіх яна ў памяці была строгай, патрабавальнай настаўніцай.
– Калісьці яна майго Сярожаньку закатавала сваёй матэматыкай, – абуралася суседка Галіна, – а цяпер яшчэ за мужа ўзялася – буклет вось прынесла… Але, з іншага боку, можа, яно і да лепшага… Лайдак мяне не слухае, дык хоць суседка розуму навучыць.
– Вядома, да лепшага! – згаджалася суседка з другога паверха. – Вось і ў падвале прыбралі, і каля дома зараз чысціня… І за маім чатырнаццацігадовым неслухам яна сочыць… Толькі ён за цыгарэту возьмецца – а яна тут як тут. Раз – і за вуха яго! Мяне сынуля не баіцца, а яе як убачыць – адразу па стойцы смірна.
За кароткі час Алена Пятроўна навяла ў панэльнай пяціпавярхоўцы ўзорны парадак. А энергіі ў яе па-ранейшаму – хоць адбаўляй!
– Будзем пляцоўку дзіцячую і рамонт у двары рабіць! – вырашыла пенсіянерка.
Прайшлася яна па кватэрах і сабрала з усіх подпісы ў падтрымку дваровага рамонту. Потым адправіла патрэбныя паперы і ў мясцовую ЖКГ, і ў гарвыканкам, аблвыканкам… Хадзіла Алена Пятроўна па кабінетах, вяла доўгую перапіску з чыноўнікамі! І ўсё-такі дамаглася свайго!
Напачатку лета разгарнулася ў двары грандыёзная будоўля. Паставілі рабочыя і новыя лавачкі, і дзіцячы гарадок зрабілі, і сучасныя ліхтары запалілі, і на дарожках плітку