Абое рабое. Таццяна Дземідовіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Абое рабое - Таццяна Дземідовіч страница 4

Абое рабое - Таццяна Дземідовіч Несур’ёзна пра сур’ёзнае

Скачать книгу

мужу купіла, а дачцэ – нічога. А яна, між іншым, даўно прасіла новы берэт.

      І Ліда спынілася каля дзіцячага аддзела.

      Там яна, прыслухоўваючыся да парад дагледжанай немаладой прадаўшчыцы, зноў занепакоілася:

      – Як жа я забылася… У свякрухі хутка дзень нараджэння. Яна хацела духі «Ландыш залаты».

      Прыйшлося Лідзе пасля набыцця берэта затрымацца і ў парфумерным аддзеле…

      А потым Ліда доўга з зачараваннем удыхала пах новай сукенкі, цярпліва чакаючы сваёй чаргі ў прымерачнай. Пасля чаго нетаропка, метадычна расправіўшы на сабе ўсе складачкі прыемнай навобмацак тканіны, з задавальненнем разглядала сукенку ў вялікім люстэрку.

      – Каралева! – захаплялася прадаўшчыца.

      – Якая ж вы стройная! – зайздросна праспявала другая. – І колер вам да твару!

      – Шкада, грошай не хапае, – уздыхала Ліда. – Я, мабыць, халацік куплю… Вунь той, цёмненькі. Ён і пэцкацца не будзе, і шырыня зручная. Я ж цэлымі днямі на кухні, ля пліты, – нібы апраўдваючыся, дадала Ліда.

      У які раз яна па-жаночаму рашуча і без асаблівага шкадавання паліла ў жыццёвай руціне сваю чарговую маленькую мару…

      Усюды паспець…

      Маруся круціцца каля турніка спартыўнага комплексу, як заведзеная малпачка. Яркая спаднічка ветразем надзімаецца, і кучаравыя рыжыя коскі з яркімі заколкамі на кончыках, быццам змейкі, лётаюць туды-сюды.

      – Я, цёця Таня, два разы ў тыдзень хаджу на плаванне, тры разы – на англійскую мову, а яшчэ на хор, на танцы і ў мастацкую школу. Гурток юных пажарнікаў наведваю па нядзелях, факультатыў па матэматыцы – па суботах, у школьным музеі экскурсіі праводжу па аўторках, у цяпліцы пры Доме піянераў працую па чацвяргах. Раз у месяц сама выпускаю школьную насцен-газету. А яшчэ я стараста ў класе, чэмпіён школы па зборы макулатуры і пераможца конкурсу абласной дзіцячай бібліятэкі на самы тоўсты фармуляр!

      – І як жа ты, Маруся, усюды паспяваеш? – здзіўляюся я.

      – Гэта цяжка, цёця Таня! Але мама кажа – трэба ўсюды паспець. Зараз цяжка, затое потым лягчэй стане… Бо я ўсё буду ўмець, а гэта значыць, змагу знайсці самую лепшую працу, – прыклаўшы далонь да вуснаў, шэптам па сакрэце паведаміла Маруся. – У мяне і сястра старэйшая такая ж здольная была ў дзяцінстве. Наведвала секцыю па плаванні, хадзіла ў музычную школу і на акрабатыку, вышывала крыжыкам, навучылася нават жангліраваць, магла пятнаццаць хвілін стаяць на галаве і чытала з хуткасцю трыста пяцьдзясят слоў у хвіліну, вучыла японскую мову і скончыла курсы бармэнаў, – загінала адзін за другім свае пальцы Маруся.

      – Няўжо? – перапыніла я хвальбу дзяўчынкі. – І чым зараз твая сястра займаецца? Мабыць, ужо як мінімум прафесар ці касманаўт?

      – Ну што вы, цёця Таня, хіба не ведаеце? – абурылася Маруся. – Наша Надзея, дзякуй Богу, нарэшце выйшла замуж і ўжо тры гады як хатняя гаспадыня!..

      Хатнiя феi

      У жанчын самы каштоўны час – абедзенны перапынак… Усяго

Скачать книгу