Хабар. Андрэй Сідарэйка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Хабар - Андрэй Сідарэйка страница 7

Хабар - Андрэй Сідарэйка

Скачать книгу

парфумы.

      – Ага, чую, – адказаў я.

      – Вось у гэтым і сакрэт, – падміргнуў новы знаёмы.

      Сабраўшы свой няхітры ўлоў, накіраваўся дадому. А па дарозе зайшоў купіць адэкалон. Трэба ж было прыслухацца да парады мужчыны.

      Як насталі чарговыя выхадныя, зноў адправіўся на раку. Але і на гэты раз клявала дрэнна. Відаць, не спадабалася рыбе мая парфума. А тут, як на тое ліха, іншы рыбак шчупака кілаграм на дзесяць злавіў. Я да яго:

      – Як вам пашанцавала! Можа, і з навічком сакрэтам свайго поспеху падзеліцеся?

      – Да рыбалкі трэба рыхтавацца сур’ёзна, – пачаў новы знаёмы. – З панядзелка да серады я, напрыклад, устаю толькі з левай нагі. Наступныя тры дні – з правай. Вуду на ноч стаўлю за ложак, а днём трымаю за канапай. Вось і вынік – дзесяцікілаграмовы шчупак!

      Падзякаваў яму, а сам адправіўся дадому. Увесь наступны тыдзень апрабоўваў новую методыку прыцягвання рыбалоўнай удачы.

      Але, на жаль, у наступную суботу і гэтая парада не падзейнічала. Расчараваны, вярнуўся дадому. Вырашыў – на рыбалку больш ні нагой. У чарговыя выхадныя накіраваўся да цесця ў вёску. А там пад шкварку ды чарку расказаў яму пра сваё няўдалае рыбалоўства.

      – Хто ж табе праўду скажа? – здзівіўся цесць. – Вядома, маняць. Ніякі сапраўдны рыбак не стане раскрываць галоўны сакрэт. А ён усё ж існуе.

      – Які?! – усхвалявана спытаў я.

      – Рыбу трэба падкарміць, а ўжо потым толькі лавіць.

      Тут цесць у падрабязнасцях расказаў мне, што і як трэба рабіць.

      На працягу наступнага тыдня я выконваў яго парады. Штовечар ездзіў на рэчку і вазіў рыбе розныя далікатэсы: грэчку, ячныя, прасяныя крупы… А ў нядзелю выправіўся на рыбалку.

      Не паспеў закінуць вуду, як адразу пачало кляваць. Вылавіў пяцікілаграмовага шчупака. А там яшчэ лепш: плотка, карась, лінь, лешч… Словам, багаты ўлоў!

      З таго часу вяртаюся я з рыбалкі заўсёды з трафеямі. Дзякуй цесцю за параду!

      А на днях да мяне рыбак-пачатковец падышоў і запытаўся:

      – Не падкажаце, які ў вас рыбалоўны сакрэт? Сяджу ўжо бітую гадзіну, паплавок нават не варухнецца. А ў вас, бачу, рыба сама ў вядро скача.

      – Вядома, – адказваю яму, – трэба ў прыкметы верыць. Напрыклад, трэба кожны дзень уставаць з левай нагі, а шкарпэткі пачынаць апранаць з правай, некалькі дзён не галіцца, карыстацца толькі французскай парфумай і прыязджаць на рыбалку ў лепшым пінжаку.

      – І толькі? – яшчэ больш здзівіўся новы знаёмы.

      – Так, – адказваю сур’ёзна. – Вось пабачыш!

      Падзякаваў ён мне ды пабег. А я працягнуў спакойна лавіць шчупакоў. Бо сапраўдны рыбалоўны сакрэт нікому не выдам!

      Так усе рыбакі робяць!

      Канспект

      Быль

      Падчас асваення граніту навукі адна з задач студэнтаў – весці канспект лекцый, бо ён абавязкова дапаможа пры падрыхтоўцы да кантрольных,

Скачать книгу