Шнар. Jakub Leu

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шнар - Jakub Leu страница 3

Автор:
Жанр:
Серия:
Издательство:
Шнар - Jakub Leu

Скачать книгу

не паспеў. Толькі аблапаў і спрабаваў руку прасунуць да мяне паміж ног. – Ціха адказала Віка.

      – Віка, што рабіць з імі будзем? – спытаў я ў яе.

      – Не ведаю, я не ведаю. – Хутка адказала яна.

      – Адпусці нас, забірай грошы і машыну, сотавыя, адпусці. – Прамямліў Сяргей.

      – Будзе, не турбуйся, вы так проста не пойдзеце. – Сказаў я.

      – Кастусь, цябе Кастусь жа клі́чуць. Зрабі музыку ледзь гучней і сам прагазовывай, але не чапайся з месца, выцісні ўсенькія конікі з гэтай малой. А ты, сядзі і не рыпайся.

      Я і не заўважыў, як сам перайшоў на іх арго.

      Музыка пагучнела, але яе ўсё адно было слаба чутная з-за раўлівага матора. Я стрэліў Кастусю ў локаць. Матор адразу зменшыў звароты, а ён закрычаў. Я хутка перавё́ў пісталет на Сяргея і сказаў:

      – Ціха, ціха. Так трэба. А ты Кастусь газуй, калі не хочаш яшчэ кулі.

      Матор ізноў пачаў раўці. Ізноў стрэл, задняя шыбка ўсенькая стала чырвонай. Віка закрычала. Я стралянуў яму паміж вачэй. Не ведаю, адкуль такая крыважэрнасць і спакойнасць з'явілася ўва мне. Але пасля першага стрэлу ў акно, усе сумневы з нагоды помсты сталі расплывацца. Пасля стрэлу ў локаць і выгляду крыві я ведаў, што заб'ю гнюсаў.

      Я наставіў дула пісталета на галаву Кастуся і спусціў цынгель. Стрэл. Куля захрасла ў галаве і не прайшла на вылет. Галава звалілася на стырно, і загуў гудок.

      Я скінуў яе са стырна ды прыбраў нагу з газу. Паглядзеў на Віку і ўбачыў страх.

      – Не бойся. Так было трэба.

      Яна нічога не адказала.

      – Давай, выходзь. Нам трэба прыбірацца адгэтуль. Яшчэ ў Мінск трэба трапіць. Ты яшчэ не раздумалася?

      – Не ведаю. Што нам зараз рабіць? Навошта ты іх забіў? – З паўзамі адказвала яна.

      – Зараз мы едзем у Мінск, так трэба было. Інакш бы яны нас потым знайшлі на трасе. У мяне няма праў і машыну я вадзіць не ўмею. Яны бы вярнуліся і потым дагналі нас.

      – Але ж пісталет застаўся б у нас, у цябе. Дзе ты навучыўся страляць?

      – Я не мог рызыкаваць. Некалі даўно цыгане навучылі, але я быў малы. мала што помню. У той момант я дзеяў інстынктыўна, рукі самі ўсё рабілі.

      Віка вылезла з машыны. Я абмацаў бардачок і іх кішэні. Знайшоў два тэлефоны, якія адразу пакінуў там жа. Пашпарты, карткі, сто еўра і пару сотняў бун. Дастаў ключ з запальвання і выйшаў з машыны.

      Віка стаяла і курыла, глядзела, што я раблю. А я адкрыў багажнік і паспрабаваў знайсці каністру, але нічога не было. Толькі нейкія анучы.

      Дастаўшы нож, пачаў нарэзаць анучу на тонкія абрэзкі. Выняў абойму з пісталета. Заставалася тры патроны. Я выклаў іх на абрэзкі тканіны. Не разумея як дастаць порах, вырашыў іх проста пакінуць ў тканіне, якую пачаў вязаць паміж сабой. У вузлы засунуў патроны.

      Адкрыць паліўны бак, ды пракулапаць нажом адтуліну ў сетачцы было лёгка. Тут жа каля кол знайшоў невялічкую галінку, каб праштурхнуць тканіну да паліва. Адышоў і паглядзеў у салон, ці не засталося чаго патрэбнага.

Скачать книгу