Шнар. Jakub Leu

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шнар - Jakub Leu страница 5

Автор:
Жанр:
Серия:
Издательство:
Шнар - Jakub Leu

Скачать книгу

Ён быў загароджаны металічным плотам з дубцоў, афарбаваных у непахісна чорны колер.

      У адным ці двух месцах, дубцы былі разагнуты. Побач знаходзілася галубятня. Бераг, рэзка зрываўся ўніз і быў загароджаны толькі дрэвамі.

      Нехта ўладкоўваў там сметнішча. Нехта там піў, калоўся ці назіраў за дзецьмі. А можа ўсё разам у рознай выпадковай паслядоўнасці.

      Выхавальнікі і вартаўнік часцяком сачылі за тым, каб уздоўж плота нікога не было. Але там было яно, і смецце, што скідвалі ў раку.

      Там заўсёды нехта быў. Я кажу пра мужчынаў. Але часам можна было пабачаць і нейкую згорбленную жанчыну, можа быць яна была ў лахманах. Яна была цёмная, у сэнсе яе сілуэт, калі параўняць з сілуэтам маладой жанчыны ў іскравай сукенцы, ад якой точыцца святло. Але яны, яны былі цёмнымі, зліваяся з цемрай абрыву.

      Мяне заўсёды палохала, адзінкавае знаходжанне на той сцежцы. Але ўлетку, бегчы па ёй, хаваны ценем зялёных гігантаў пад песні ўсерозных птушак было адным задавальненнем. З аднаго боку пруцця, з іншай, круча да ракі.

      Наша рака, мела сталы іржава-чырвоны колер. Нам казалі, што гэта з-за частага скідання целаў у раку. Палата. Людзі жылі на гэтай мясцовасці больш за дваццаць стагоддзяў.

      У мяне заўсёды было пачуццё асцярожнасці, як з вышынёй. Але ліфты ўсё ж узялі ўгару, у гэтых фобіях. Часам, мне было неабгрунтавана страшнае ехаць у ім. Без прычыны, таму што прычыну заўсёды можна было знайсці. Колькі вы ведаеце выпадкаў падання ліфтаў? А колькі іх усяго? І колькі пра гэта кажуць ці быць можа адчуваюць?

      Прыкладам, нешта магло пайсці не так, і правалілася б падлога. Ці быць можа падраўся ліна. Вы некалі глядзелі ў шахту, на ўсю гэта канструкцыю? На тое, як ходзіць трос ходырам. Як невядома адкуль, як нябожчык, перакінуўшыся праз борт, звісае дугой, яшчэ адзін незразумелы трос. І цень ад яго часам палохаў больш за ўсё.

      Я жыў на сёмым паверсе, адзінага высокага будынка ў акрузе. Чырвоны дзевяціпавярховы інтэрнат, пабудаваны на старых могілках. У маім кутнім пакоі, заўсёды было холадна. Кветкі ў нас не раслі, бо апроч з'яданага паветра электрапечкай, у атмасферы было нешта яшчэ.

      Першыя тры гады маёй школы, ліфт не працаваў. Першыя тры гады школы, колькасць і цяжар школьных кніг імкнулася да максімуму. Да таго ж, у маёй сям'і рабіўся велізарны акцэнт на навучанне.

      Мама часта падклікала ці падводзіла мяне да акна на кухні і паказвала на піўбар праз дарогу. У 90% выпадках, там качаўся нехта п'яны, мачыўся на сцены, біўся ці яго пакаваў міліцэйскі патруль. Часам гэтыя дзеянні ішлі па коле цягам кожных дваццаці хвілін.

      У пятым класе я перавёўся ў далёкую школу і ліфт адрамантавалі. Узімку, я стаяў у цемры і кватэрным ключом прыадчыняў дзверы шахты, пакуль чакаў ліфт. Я цешыўся, калі ён падымаўся да мяне.

      Гэта надыходнае святло і потым ён пралятае да твайго паверха. Менавіта пралятае, бо матор перастае працаваць ці нешта таго і трос ужо не так напружана

Скачать книгу