Цені Дзікага палявання. Алесь Кожедуб

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Цені Дзікага палявання - Алесь Кожедуб страница 16

Цені Дзікага палявання - Алесь Кожедуб Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

чорна-шызым небе раптам прабягалі зарніцы, падобныя да каляровых змей, успышкі іх мацнелі, рабіліся ўсё часцейшымі, неўзаметкі ўвесь небасхіл дрыжэў у мігценні пульсуючых бліскавіц, водбліскі прабягалі з усходу на захад і назад, і яшчэ вусцішней рабілася ад таго, што гульня гэта адбывалася ў злавесным маўчанні. Але вось нешта ў нябёсах разрывалася – і ўсё дазвання запаўняў моцны грукат. Сляпіла маланка. Чалавеку, які пазіраў з зямлі, магло здацца, што нехта магутны, з асілкаў асілак, страшным па сваёй моцы рыўком выдзіраў з самай сярэдзіны, з самай глыбіні неба вялізны корань, і корань гэты на імгненне рабіўся чалавеку бачным – неверагодна тоўсты, страшэнна доўгі, з мноствам жывых галінак-хвастоў – корань неба. І адразу ж пасля ўбачанага чалавек слепнуў і глухнуў, бо, зрэшты, убачанае было не для ягоных вачэй. Трэсліся ад удару зямля і паветра, і неба абрыналася на зямлю залевай, суцэльнай сцяной вады. І чалавек, здаралася, шчыра здзіўляўся, што пасля ўсяго гэтага ён яшчэ жыў…

      Аднак адной навальніцай не абыходзілася. Не паспявала сціхнуць, ссунуцца за небакрай адна навальніца, як ішла другая, яшчэ большая і мацнейшая, і зямля зноў сціскалася, нерухомела, прадчуваючы ўдары і вадаспады. Рэкі, што цяклі між лясоў, імкліва ўзбухалі, перапаўняліся каламутнай і шалёнай вадой, якая раўла, імчала ў сляпым запале, і берагі гэтую ваду ўтрымаць не маглі: абсоўваліся цэлымі пластамі берагавыя стромы, павольна хіліліся, хіліліся – і падалі вяршалінамі ў самую быстрыню дубы і вольхі, чародамі брылі да берагоў, не маглі да іх выбіцца напаўзатопленыя лазнякі. Круціліся, мільгалі ў хуткай плыні вырваныя з каранямі дрэвы, кусты, паказваліся бёрны і дошкі з якога чалавечага жытла, праносіліся і дохлыя дзікі, што захлынуліся, не знайшлі моцы даплысці да сухога. І не кожны човен упэўнена трымаўся на гэтай вадзе, хіба што віціна плыла, не баючыся нічога. На тых віцінах спалохана курчыліся, глядзелі ў неба людзі, хрысціліся, думалі. Пра што? Вядома, пра тое, пра што спакон веку думалі яны на гэтай зямлі. Што такое навальніцы, ад якіх спыняецца сэрца і слепнуць вочы, ад якіх забірае страх і няма куды ад якіх схавацца? Хто зганяе ў адзін чорны згустак хмары і б’е перунамі ў зямлю, хто асвятляе бліскавіцамі небасхіл, хто калоціць і дзярэ ўсю прастору між зямлёй і небам? Яны глядзелі ў неба, прасілі літасці ў Перуна, чакалі. І каб пацвердзіць сваю моц, Пярун ці хто іншы на іхніх вачах паліў самае высокае з надрэчных дрэў – і супакойваўся. Людзі з палёгкай уздыхалі.

      Лесавік ведаў, якое з дрэў будзе спалена гэтай ці іншаю навальніцай. Ён пазнаваў іх, як звяры пазнаюць хворых жывёл і абыходзяць іх. Дрэвы тыя, можа, і не былі хворымі, але яны былі абранымі, вылучанымі сярод усіх іншых, лесавік каля іх ніколі не спыняўся. Дзіўна, але ў пазначаных дрэвах заўсёды быў горкі, атручаны сок. Чаму? Гэтага не ведаў ніхто.

      Але як бы ні шугалі летнія навальніцы, яны ўсё ж канчаліся. Людзі гэтую пару, тыдзень навальнічных дажджоў, называлі вераб’інымі начамі, хаця маланкі з трэскам раздзіралі неба не толькі ўначы, але

Скачать книгу