Цені Дзікага палявання. Алесь Кожедуб

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Цені Дзікага палявання - Алесь Кожедуб страница 12

Цені Дзікага палявання - Алесь Кожедуб Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

даніну, складваў тыя дарункі, якія можна было складваць, і выслухоўваў, і лічыў, і чытаў, і глядзеў, але дарункі не канчаліся, яны былі бясконцымі, і гаспадар даўно ўжо не помніў, дзе ў яго што ляжыць, нешта далёка адсоўвалася, нешта забывалася, аднак гаспадар не бедаваў, бо канца чарадзе не было. Бясконцасць гэта давала яму адчуванне ўсёмагутнасці і ўсёдазволенасці. І калінебудзь ён мог забыцца, што ўсё і нічога – побач, што паміж імі амаль няма мяжы.

      Але чалавеку – чалавечае, толькі яму выбіраць, ці ўсё, ці нічога, ягоная справа, ці памятаць пра тое, што вялікі ўраджай на працягу ўсяго лета паказвае на даўжыню наступнае зімы. І ягоная справа – размахваць зброяй ці яе знішчыць. Пакінуць пушчу ці пабудаваць на яе месцы гарады. Гэта і было для лесавіка галоўнае. Людзям амаль ніколі не было ўласціва пачуццё апошняга. Па-першае, сваю смерць яны ніколі не ўспрымалі канцом свету, бо яны пакідалі сябе ў сваіх дзецях і ў тым, што зрабілі. Менавіта з-за гэтага, зразумела, яны не глядзелі на сябе як на апошняга. І гэтак жа бачылі яны ўсё і наўкола сябе: зямлю, лясы, рэкі, горы, звяроў і рыб, – апошняга нічога не можа быць. Так яны прызвычаіліся. І вось лёг пад дрэвам у пушчы апошні зубр. Згінуў, знік у пячоры апошні леапард. Ценем мільгнуў у паветры апошні – ды ці быў ён? – сокал.

      Ляскі ў лесавіка яшчэ былі, пушча ўжо скончылася. Так што ён таксама ўжо як бы і быў, і не быў. Ва ўсякім разе, лесавік добра ведаў, што людзі яго амаль не ўяўлялі. Вось з’явіся ён перад імі такім, каб яны здолелі яго ўбачыць, – зусім невядома, што б яны падумалі. Ды і то сказаць – выразна, добра разгледзець яго яны ўсё роўна не здолелі б. Не падыходзіць ён для іхніх вачэй. За сваё жыццё ён спрабаваў даведацца, як бачаць яго людзі, калі ён гэтага захоча, – але да канца так і не разабраўся. Нешта памерам з чалавека, можа, крыху менш ці болей, быццам з рукамі і нагамі, з галавой; пра твар ніхто з іх нічога пэўнага не мог сказаць, баяліся яны ягонага твару: вочы ёсць, з жахам крычалі, шапталі яны, але крый божа зірнуць у іх, не трэба, бо і не вочы гэта, а… яміны з падзямельным святлом – вось як зірнеш, так і прапаў; але, калі на тое, ягоных вачэй іхнія вочы і не бачылі, бо не маглі зазірнуць у іх, а святло… святло ім магло ўявіцца, магло; на ім, расказвалі яшчэ яны, адзенне не адзенне – валасы, мусіць, але не чалавечыя, нават не звярыная поўсць, а як бы лісце ці трава – і ён то ўзнікне, то прападзе, і кожны раз крыху іншы – то большы, то меншы, а то амаль і не ўбачыш яго, толькі абрысы: глядзіш, як ён каля дрэва пакалыхваецца, з месца сысці не можаш, валасы твае шорсткія патрэскваюць, а ён чэзне, чэзне – і растварыўся, адно толькі дрэвы трасуцца і зямля гудзе. Расказвалі шмат, але кожнага разу новае і сваё, часта супярэчлівае: ён і чалавек са звярынай поўсцю, і звер з чалавечым абліччам, і з пашчаю агнявой, і кіпцюры, і капыты, і іклы, як у дзіка, і хвост з рагамі, і раве, і стогне, і сыкае, што змей, і лётае, і ад хады ягонай зямля трасецца, а лес падае і трашчыць, – ды, праўда, даўно ўжо пра яго ніхто нічога не расказвае, было ўсё ў далёкім мінулым.

      У тым жа мінулым была ў людзей і вера, перакананасць у тым, што,

Скачать книгу