Цені Дзікага палявання. Алесь Кожедуб

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Цені Дзікага палявання - Алесь Кожедуб страница 8

Цені Дзікага палявання - Алесь Кожедуб Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

калі разам – мокрага, але ўрадлівага. Ведалі, што ранняе з’яўленне палявых і лугавых красак гаворыць пра ўраджай грыбоў летам і прадракае маразы зімой. А вялікі ўраджай на працягу ўсяго лета, у сваю чаргу, паказваў на працягласць наступнае зімы. І была яшчэ процьма драбніц, пра якія ведаў толькі лесавік і мала хто з людзей. Ластаўкі нізка лётаюць – дождж будзе. Зарадзіла мяцеліца – сцюжа на двор. Студзень мяце – ліпень залье. Люты халодны і сухі – жнівень гарачы. У сакавіку туман – у жніво дождж пан. Май халодны – не будзеш галодны. Калі камарна, то і хлебна. Восень – на дзень пагод восем. Пчала на любую кветку ляціць, але не на кожную сядзе… Канешне, гэтыя прыкметы з людзей ведаў далёка не кожны, бо далёка не кожны ўмее чуць і бачыць. Для лесавіка ўсё гэта было навідавоку, ён усё ведаў, ды і, зрэшты, гэта ягонае жыццё. Людзі ж часта не бачылі таго, што сляпіцаю лезла ім у вочы. І часта цярпелі з-за гэтага, гаравалі, часта падалі на роўным месцы.

      А за апошнія часы многае змянілася так, што разгубіліся не толькі людзі – страціў спакой лесавік.

      І ўсё часцей і часцей, спачатку міжволі, а потым і па сваёй ахвоце, ён з’яўляўся недзе побач з людзьмі – як той крумкач, ці што? – цікаваў з-за дрэў, потым раптоўна, як напалохаўшыся, знікаў.

      Апошнюю вясну, праўда, ён усю прабыў у лесе. Вясна была наўздзіў дружная, пасля снежнае зімы з моцнымі маразамі і доўгімі завеямі, у якія яму добра драмалася на сваёй утульнай імшарыне, адразу павярнулася на цяпло. Падзьмулі палуднёва-заходнія вятры, якія амаль і з’елі пульхныя сумёты, выкацілася сонца, і ўсё жывое заварушылася, задыхала, заспяшала. Хутка набрынялі пупышкі, імкліва выдзеўбліся з іх стрэлкі маладога лісця, на прагалах, а асабліва на адкрытых сонцу ўзгорках, палезла трава. І хаця па нізінах стаяла вада, дрэвы ішлі па ёй і ўсё не маглі выбрысці да сухога, на вышэйшых месцах заквітнелі пралескі і воўчае лыка, адразу за імі ўзялася шчамяліца, загулі над іх пяшчотнымі ружова-сінімі званкамі яшчэ ачмурэлыя з зімы чмялі, былі скрозь запэцканыя жоўценькім пылком, і мурашкі прабівалі ў леташніх голках і лістах дарогі, па якіх хутка пацягнуць вусеняў, жукоў і лічынак, ва ўсіх напрамках паўзлі доўгія, круглыя, ледзь прыкметныя, вялікія жукі і павукі, пырхалі жоўта-чырвона-чорна-сінія матылькі, шархацелі яшчаркі, папісквалі мышы, ценькалі, свісталі, гугукалі, трашчалі, рыпелі птушкі ад малой пеначкі да лупатага пугача, трусіла аблезлая яшчэ лісіца, высока падскоквалі рудыя жабкі, лезлі з-пад палеглых бяроз і асін смаржкі і страчкі, – ішла вясна, ішла гэтак жа, як праходзілі сотні вёснаў да яе. Лесавік амаль усю вясну ўцякаў ад людзей, якія быццам шукалі яго, уцякаў ад рэха іхніх галасоў, нават не заблытваў тое рэха, кідаючы з аднаго боку ў другі, а проста ўцякаў. А потым яго неадольна пацягнула да лясных узмежкаў.

      Адцвілі вербы і бярозы, асіны і вольхі, сышла халаднаватая пена чаромхаў, адколваліся густыя хвалі бэзавых колераў і пахаў – узялося лета з ягонымі безліччу кветак і густым разнатраўем, пісклявымі птушанятамі,

Скачать книгу