Цені Дзікага палявання. Алесь Кожедуб

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Цені Дзікага палявання - Алесь Кожедуб страница 6

Цені Дзікага палявання - Алесь Кожедуб Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

ваду, быццам стараўся нешта разгледзець у яе чарнаце, яму і бачылася штосьці ў глыбіні, ён бляднеў тварам, курчыўся і кашляў.

      Пасля тае сустрэчы людзі на азярцы больш не стыкаліся. Але спакою лесавіку не было – ён тупаў, прыгнечаны, туд-сюд, глядзеў на ваду і неба, ведаў, што пойдзе адсюль назаўсёды. Ведаў – і ўсё не мог наважыцца, каторым разам быццам і сыходзіў, але вяртаўся. І не надта каб было куды падавацца, і… страціў лесавік спакой. Гэта было галоўнае – ён страціў спакой.

      І лесавіку ўбачылася ягоная мяжа, за якой ужо нішто, пустэча. Яна, тая мяжа, была, праўда, неакрэсленая, невыразная, ён яшчэ не ведаў, калі дойдзе да яе, але яна была. І ён, які ў сваім жыцці жыў па-лясному, драмаў, увайшоўшы ў якое дрэва, ці аблятаў-абходзіў свае ўладанні, ці глядзеў за дружным абуджэннем зямлі, слухаў шолахі траў, што лезуць з зямлі, і піў разам з дрэвамі зямныя сокі, ці частаваўся гронкамі восеньскіх арабін, ці скрозь сон слухаў калыханкавы посвіст зімовых завеяў, – ён пачаў туляцца з месца на месца, пачаў пакідаць гушчары-сховішчы і выходзіць на прагалы, на ўзмежкі лесу, пачаў нават аказвацца пры людскіх паселішчах, хаця дагэтуль ён не рабіў гэта-га ніколі. Раз-пораз ён заміраў на якім дрэве каля вясковых агародаў – і прагна глядзеў на хаты, хлявы, вочапы студняў, на буслянкі на самых стрэхах, прынюхваўся да пахаў, што сплывалі з вёсак, незнаёмых і чужых пахаў – пахла дымам, ежаю, якой ён яшчэ не ведаў, жывёлай, што ўжо чужая лесу, сабакамі, якія таксама страцілі апошнюю драбнічку колішняга падабенства з ваўкамі, пахла людскім жытлом, у якім густа стаяла безліч едкіх і моцных чалавечых пахаў, па іх ён якраз і даведваўся, што чалавек завітаў у лес ці быў у ім, пахла тым, чаго ён ніколі не ведаў.

      Ён, лесавік, з’явіўся на зямлі так даўно, што ўжо на вельмі многае з былога забыўся. Ён ужо слаба памятаў пра першыя свае крокі па пушчы, пра тое, якой яна тады яму бачылася, не памятаў і аб тым, як яго самога ўспрымала пушча. Але заўсёды ён памятаў, усведамляў, што нейкая сувязь паміж ім і чалавекам першапачаткова была. У агульным падабенстве паставаю, абліччам – гэта тады, вядома, калі ён паўставаў у сваім сапраўдным выглядзе і дазваляў убачыць сябе, – адным словам, у тым, што быў ён усё ж больш чалавекам, чым зверам? Можа быць. У тым, што мог падумаць – калі хацеў – як чалавек? І гэта было. У тым, што мог гараваць, радавацца, здзіўляцца, непакоіцца, злаваць, цешыцца?.. Многае з гэтага, праўда, з’явілася ў ім – незаўважна і незалежна ад яго – толькі апошнім часам. А можа быць, пачаўшы часцей сутыкацца з чалавекам, пачаўшы назіраць за ім і прыглядацца, ён адкрыў у чалавеку тое ж самае, што было і ў ім самім? Агульнае было, гэта несумненна, як і была вялікая розніца.

      Што і казаць – за часы сваіх апошніх блуканняў па рэштках пушчы лесавік ужо ведаў, каго колькі ў ёй засталося. І ў гэтым яму таксама бачылася ягоная апошняя мяжа. Мядзведзяў – ніводнага, яны ўжо зрабіліся тым, чым былі зубры, туры, собалі, дзікія коні. Рысяў – тры сям’і, і падобна было на тое, што яны

Скачать книгу