Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов страница 16

Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

Адназначна можна сказаць, што Ліза лесу не баялася, і таму, без непрадбачаных здарэнняў, праз дваццаць хвілін яна была ўжо на месцы. Паляна сярод лесу бачылася вялікай, поўных тры гектары, і вакол яе заснежанай сцяной рос густы высокі ельнік. На ўскрайку былой высечкі пасвіліся тры еўрапейскія казулі, але, убачыўшы няпрошаную госцю, дзікія красуні няспешна заглыбіліся ў лес. Не губляючы часу, Ліза павесіла сумку на сук і, дастаўшы з яе вымяральную лінейку, пачала працу. На працягу дзвюх гадзін дзяўчына зрабіла ўсе патрэбныя замеры, атрыманыя даныя зафіксавала на паперы. Трактарыст з лясніцтва сваю працу выканаў сумленна, амаль без значных заўваг, і, калі ўсё складзецца добра, менавіта на гэтым месцы праз 60–80 гадоў хтосьці ўжо пасля нас атрымае прыдатную, дзелавую драўніну. Для гэтага нам, леснікам, спачатку трэба лес якасна і ў спрыяльны час пасадзіць, потым зберагчы ад стыхійных прыродных з’яў, пражэрлівых шкоднікаў і, як часам бывае, нават сцерагчы ад браканьераў, – так думала Ліза, збіраючыся пасля заканчэння працы ў зваротны шлях. Не затрымліваючыся, дзяўчына яшчэ раз акінула вачыма адкрытую сярод лесу паляну і пайшла па наезджанай трактарам каляі, мінаючы высечку, дзе працавала брыгада лесарубаў, у напрамку лясніцтва пісаць дакументы на выкананне работ. Надвор’е, як на дзіва, у гэты дзень у самым пачатку зімы было цудоўным. Лёгкі марозік у лесе амаль не адчуваўся, толькі цвёрды неглыбокі снег гулка хрумсцеў пад нагамі, здалёк пужаючы лясных звяроў і птушак. Па-зімоваму прыгожае сонца ўзнялося над ляснымі прасторамі і нясмела грэла кроны ельніка, таму лес ужо не здаваўся такім непрабудным і халодным. Ліза нават прыпыніла свой шпаркі крок, любуючыся першароднай прыгажосцю. Ад цяжару аселага снегу галінкі елак звісалі амаль да зямлі, пераліваючыся ў серабрыстых промнях сонца.

      Да берага лесу заставалася яшчэ больш за кіламетр, і дзяўчына, спыніўшыся, уважліва напружыла слых – ужо не быў чутны манатонны гул бензапіл і стук сякер з дзялянкі, толькі перарывісты перастук дзятлаў даносіўся з глыбіні лесу. Ліза дастала з сумкі смартфон і набрала дзядулю, які працаваў ў Глыбоцкім райвыканкаме архітэктарам.

      – Алё, дзядуля! – гучным рэхам разнёсся па лесе голас Лізы.

      – Добры дзень, лясная фея і любімая ўнучка, – з жартам у голасе адгукнуўся дзед.

      – Я заўтра з Сашам на выхадныя прыеду да вас у Шаркаўшчыну.

      – Прыязджайце, будзем з бабуляй вельмі рады. Як вам там маладым жывецца і як зладжваюцца справы на працы?

      – У нас з Сашам усё добра, здымаем кватэру ў Докшыцах, ездзім кожны дзень за 15 кіламетраў на працу ў лясніцтве. Я са сваімі абавязкамі цалкам спраўляюся, калі што, Саша дапамагае, бо ён больш вопытны спецыяліст. Адно бянтэжыць, што працую не па спецыяльнасці, бо, як ты ведаеш, дзядуля, я інжынер ландшафтнага праектавання і паркавага будаўніцтва. У глыбоцкім лясгасе абяцалі даць пры паступленні на працу мне пасаду па спецыяльнасці, ды і па прызванні, але амаль год прайшоў, і пакуль

Скачать книгу