Беркут. Кніга першая. Мікола Міхайлавіч Адам

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам страница 2

Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам

Скачать книгу

і наадварот, нядаўна яму даверылі новы аўтобус і новы маршрут, пушчаны дзеля некалькіх адно пабудаваных і ўжо заселеных мікрараёнаў. Яму было не тое каб весела пасля некалькіх куфляў разліўнога піва, але настрой трымаўся прыўзняты, пакуль позірк не напароўся на распластанае наперадзе цела. Леўс затрымаўся на імгненне на прыступках, быццам праганяў насланнё, ва ўсякім разе спадзяваўся, што яму прымроілася, здалося пабачанае, аднак не. Тады ён прыспешыў крок, ужо ведаючы, здагадаўшыся, пазнаўшы па абутку, заўсёды бездакорна наваксаваным, да люстранога бляску, хоць і крыху запэцканым і падрапаным, з камячкамі прыстаўшай зямлі на падэшве, што гэта – Беркут. Беркут Яўген Пятровіч, сусед. П’яны ці што, Пятровіч? Ды не падобна на тое. Ніколі Леўс не бачыў суседа моцна датым за ўсё доўгае жыццё, лічы, побач, хоць той быў яшчэ той піток.

      – Тваю маці! – заўважыў пабітую акрываўленю галаву Беркута і збітыя касцяшкі на абедзвюх руках, адна з якіх мёртвай хваткай трымала заплечнік. – Пятровіч! – дакрануўся да пляча нерухомага суседа. – Пятровіч, жывы? – тармашнуў мацней. Але той не азываўся. – Чакай, Пятровіч, я зараз!

      Пераскокваючы праз дзве прыступкі запар, Леўс дапяў да кватэры суседа, якая ўвесь гэты час раўнадушна праз вечка на дзвярах пазірала на нерухомае цела гаспадара. Іронія лёсу: быць за два крокі ад дому, здавалася, варта адно руку працягнуць да дзвярэй, за якімі – жыццё і дапамога, і… ніякая маўклівая паражнеча накрывае ў той самы момант, калі, лічы, ужо ўратаваўся. На ўсялякі выпадак ці па нейкай іншай прычыне Беркуты ніколі не замыкалі дзвярэй на замок. Тыя заўсёды трымаліся адчыненымі. Магчыма, Пятровічу пашанцавала б больш, калі б ён знайшоў сілы хаця б дапаўзці да дзвярэй і штурхануць іх, яны якраз адчыняліся ўнутр… І хатнія нічога не адчулі. Зрэшты, хіба адчуеш падобнае?.. Хіба прадчуеш бяду, якая мусіць адбыцца менавіта з табой проста зараз?..

      Леўс забег у кватэру да суседзяў, забыўшыся, што дома магла быць толькі жонка Пятровіча, якую нельга было хваляваць з-за слабога сэрца і дыябету, дый дапамагчы яна нічым не змагла б. Хвароба нарасціла на целе жанчыны дужа залішнюю вагу, і Беркуцісе каштавала вялікіх высілкаў перасоўвацца нават па кватэры на няўпэўненых нагах. На вуліцу яна не выходзіла ўжо гадоў дваццаць і свежым паветрам дыхала з балкона, гадзінамі седзячы там, асабліва ўлетку, на пузатым зэдліку і ўзіраючыся ў далячынь ці яшчэ куды-небудзь, на што падала прагнае да сузірання вока.

      Праз доўгі калідор з завешаным цёмнымі фіранкамі бакавым пакоем злева Леўс трапіў у гасцёўню з двума пакоямі-нішамі пасярэдзіне. Суседка глядзела тэлевізар, якраз трансліраваліся міжнародныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, глядзець якія ды яшчэ фігурнае катанне тая вельмі любіла. Яна сядзела ў цесным для яе на першы погляд фатэлі побач з балконам і цяжка выдыхала паветра. Белыя прамыя валасы, як заўсёды, былі зачасаныя назад, і на іх ляжаў грабянец. Дзверы ў пакой Міхала – старэйшага

Скачать книгу