Беркут. Кніга першая. Мікола Міхайлавіч Адам

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам страница 6

Беркут. Кніга першая - Мікола Міхайлавіч Адам

Скачать книгу

не ў сілах больш трымаць яго ў сабе, а слёзы пырснулі з вачэй, быццам кроў з раптам распоратага аб цвік сцягна. Ад таго болю ён нават страціў прытомнасць, тэмпература падскочыла, ахапіла ліхаманка. Маці потым казала, што сын трызніў цэлымі раздзеламі з кніг пра піратаў, ірваўся на абардаж і марыў загінуць за прыўкрасную Арабелу. Яго на руках дзед занёс на могілкі да паўшых герояў грамадзянскай вайны, паклаў на зямлю, нешта шаптаў, як шаман, зносіўся з мёртвымі, сыпаў на нерухомае цела ўнука якуюсь расталчоную ў ступе траву, расціраў яе ў яго на грудзях уперамешку з нечым ліпкім, уліваў у рот нейкую бурду, дзякаваў, годна схіліўшыся ў паклоне, усім чатыром бакам свету… Бацька не падтрымліваў дзедавы хітрыкі і зайграванні з прыродай, але яны дапамаглі Беркуту. З той ночы зубы ў яго не балелі ніколі. Яго немач назаўжды правалілася пад зямлю, і яе моцна трымалі нежывыя косці памерлых.

      3. Снежань 1988 года. Горад Шахцінск, Казахская ССР

      Еўдакія Дзянісаўна Беркут – жонка Беркута, на пяць гадоў маладзейшая за мужа – напружана пазірала на дзверы гасцёўні, якія чамусьці зачыніў яе сын. Тыя дзверы дзесяцігоддзямі ніхто ніколі не зачыняў. Ва ўсякім выпадку яна нічога падобнага прыгадаць не магла, хоць на памяць не скардзілася. Былі б здаравейшымі ногі, вядома, прайшла б за дзверы і высветліла прычыну дзіўных паводзін сына і суседа. Зрэшты, пры пэўных высілках, пераадольваючы боль, Еўдакія Дзянісаўна ўсё ж совалася па кватэры, але менавіта цяпер, дакладней, цягам цэлага дня ногі здаваліся быццам нежывымі і выглядалі як калоды. Дый сама яна, што ўжо там, нагадвала калоду, з-за чаго не любіла люстэркаў, якія бязлітасна пазіралі на яе яе ж вачыма, штораз гідліва адварочвалася ад іх, лічыла асабістымі ворагамі, хоць тыя, зразумела, ні ў чым вінаватымі не былі, але адлюстроўвалі праўду. Праўда ж, як вядома, не патрэбна нікому. Яна зразумела гэта даўно, дзякуючы самай праўдзівай, як дэкларавалі тое ўсе партыйныя босы СССР, газеце «Праўда» – галоўнаму рупару чэкістаў і сэксотаў. Еўдакія Дзянісаўна ненавідзела іх, ды, зрэшты, нікому пра гэта не казала, бо муж яе ідэйны партыец, яна б, у першую чаргу, падвяла яго, таго, каму, лічы, абавязана жыццём, дабрабытам і дзецьмі. За дзяцей асабліва была ўдзячна, нават за няродную ёй, старэйшую, якую Беркут прывёз ужо шаснаццацігадовай дарослай дзяўчынай аднекуль з Прыкарпацця пасля смерці яе мамы. Яны і пажаніліся толькі пасля смерці той жанчыны, бо афіцыйна Беркут быў жанаты на ёй. Еўдакія Дзянісаўна не крыўдавала на яго, кахала, бо не мела іншага выбару, бо згніла б дзе-небудзь на Салаўках ці ў казематах кіраваградскай турмы, калі б не ён. Каханне яе да Беркута аказалася мусовым, спачатку з-за ўдзячнасці, ды потым перарасло ў нешта большае пасля нараджэння дзяцей. Так бывае. Ці кахаў Беркут яе? Еўдакія Дзянісаўна дасюль не ведала, пражыўшы з ім большую палову свайго жыцця. Зрэшты, за ім яна яна як за каменнай сцяной, ёй нават не давялося працаваць і дня, хадзіць, рыхтык зомбі, на прэславутую работу

Скачать книгу