36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу 36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага - Яўген Аснарэўскі страница 4
Некаторыя даследаванні ставяць пытанне аб паходжанні ад Рурыкавічаў княжацкага роду Вішнявецкіх. Як вядома, Міхаіл Вішнявецкі быў вялікім князем літоўскім і каралём польскім.
У венах Соф'і Гальшанскай, заснавальніцы магутнай дынастыі Ягелонаў, цякла кроў традыцыйна звязаных з Рурыкавічамi князёў Друцкіх. Пры гэтым, нябачаныя гісторыкамi мінулага генетычныя даследаванні, быццам бы паказваюць на паходжанне Друцкіх не ад Рурыкавічаў ці Гедымінавічаў, але ад нейкай мясцовай дынастыі, з ваколіц Друцка.
Генетычныя даследаванні таксама пацвярджаюць «варажскую версію» паходжання Рурыкавічаў, то бок кажуць аб паходжанні Рурыка аднекуль з наваколляў старажытнага шведскага горада Упсалы, дзе ўсё яшчэ ўзвышаецца самы велічны гатычны сабор Швецыі, які стаў магільным склепам тамтэйшых манархаў.
Зразумела, да інтэрпрэтацыі дадзеных генетычных даследаванняў гісторыкам трэба падыходзіць з вялікай асцярожнасцю, бо гэтыя звесткі нельга пацвердзіць праз вывучэнне гістарычных архіваў, а самі спецыялісты-генетыкі нярэдка супярэчаць адно аднаму. Вядома, што ў межах генетычнага даследавання беларусаў часам аб'яўляюць балтамі, а часам славянамі.
Прымаючы або адхіляючы скандынаўскае паходжанне вялікага князя Шварна, нельга, аднак, абгрунтавана адмаўляць прысутнасць скандынаваў на троне ВКЛ, бо ўладарамі Літвы былі прадстаўнікі шведскага каралеўскага дома Ваза (Васа), а менавіта: Жыгімонт III, Уладзіслаў IV і Ян II Казімір.
Літвой таксама валадарыў венгерскі арыстакрат Стэфан Баторый, чый род быў даволі цесна звязаны з родам Улада Цэпеша, прататыпа літаратурнага Графа Дракулы.
Прататыпам літаратурных персанажаў быў і яшчэ адзін вялікі князь літоўскі, а менавіта Генрых Валуа – кароль Францыі і брат Маргарыты Валуа: знакамітай «каралевы Марго», з твораў Аляксандра Дзюма.
У пераліку вялікіх князёў літоўскіх знаходзяцца прадстаўнікі трох польскіх арыстакратычных родаў: Ян Сабескі, Станіслаў Ляшчынскі і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
Каралі польскія i вялікія князі літоўскія Аўгуст Моцны і Аўгуст III належалі да нямецкага роду Вецінаў.
Немалую ўладу ў ВКЛ мела вялікая княгіня Бона Сфорца, з італьянскага роду, прадстаўнікі якога былі мецэнатамі вялікіх людзей мастацтва, у прыватнасці, самага знакамітага мастака ўсіх часоў – Леанарда да Вінчы.
Бона, не з'яўляючыся манархам фармальна, аказвала значны ўплыў на жыццё краіны. Гэтая прадпрымальная жанчына здолела зарабіць у Літве вялікія грошы, дзякуючы сваім добрым эканамічным рэформам.
Падобная прадпрымальнасць і ўплыў Боны на палітыку яе мужа Жыгімонта I і сына Жыгімонта Аўгуста настолькі не падабаліся літоўскім і польскім магнатам, што благая слава трымалася і праз 82 гады пасля смерці каралевы, калі ўплывовы польскі вяльможа і князь Свяшчэннай Рымскай імперыі Каспер Дэнгаф называў каралеву польскую і вялікую княгіню літоўскую