36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Яўген Аснарэўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу 36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага - Яўген Аснарэўскі страница 5

36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага - Яўген Аснарэўскі

Скачать книгу

Наўрад цi пры такой сур'ёзнай прысутнасці хрысціянскіх валадарооў у жыцці Літвы, улада абыходзілася без славянскіх арыстакратаў, хоць скупасць крыніц абцяжарвае рэканструкцыю этнічнай карціны верхняга эшалона эліты ВКЛ, якое шчэ толькi зараджалася.

      У часы Гедыміна яго найбольш адораным палкаводцам быў русінскі князь, вядомы як Давыд Гарадзенскі. Традыцыйная, але надзвычай слаба абгрунтаваная версія, прыпісвае Давыду паходжанне ад пскоўскага князя Даўмонта, хоць больш верагодна, што ён быў нашчадкам гродзенскіх князёў ці баяраў.

      Давыд Гарадзенскі. Карціна аўтара.

      Удзельнымі князямі-васаламі вялікага князя літоўскага працягвалі заставацца хрысціянскія ўладцы, што, як мяркуецца, паходзілі з дынастыі Рурыкавічаў, напрыклад, князь Васіль з Мінска.

      Даследчыкі могуць даволі ўпэўнена рэканструяваць склад дзяржаўнай эліты ВКЛ у часы Вітаўта.

      У XIV – XV стагоддзях Літвой сапраўды кіруюць шматлікія прадстаўнікі балцкіх родаў, такіх як Манівіды, Гаштольды, Кезгайлы.

      Пры гэтым у самым верхнім эшалоне ўлады ВКЛ знаходзіцца Ян Няміра. Гэтага дзяржаўнага дзеяча часта выводзяць ад балцкага продка, хоць аўтару не зразумела чаму феадал, які носіць славянскае па гучанні імя, павінен абавязкова быць балтам, а не паходзіць, напрыклад, ад кагосьці са славян-язычнікаў, якія захавалі веру прадзедаў у мультыканфесійным рэгіёне Панямоння.

      Іншы важны паплечнік Вітаўта – Братоша, таксама носіць славянскае імя.

      Важным саноўнікам быў пры Вітаўце Ходка Юр'евіч, верагодна, продак магнатаў Хадкевічаў.

      Русінскія феадалы традыцыйна працягвалі адыгрываць важную ролю на ўсходніх землях, напрыклад, Фёдар Вясна быў віцебскім намеснікам.

      Пералік літоўскіх баяраў, якія падпісалі Гарадзельскую унію, дазваляе рабіць высновы аб этнічным складзе тагачаснага дваранства ВКЛ, хаця тут варта ўлічваць, што многія важныя чальцы палітычнай эліты не ўдзельнічалі ў акце.

      Спіс падпісантаў уніі паказвае пераважанне этнічных літоўцаў. Аднак і ў гэтым акце можна бачыць славянскія па гучанні імёны. Гербы ад палякаў атрымалі, у ліку іншых, нейкія Качан, Волчка і феадал з пацешным для сучаснага чытача імем – Канчан Суковіч.

      З вышэйпададзеных, пацверджаных дакументамі фактаў, бачна, што продкі беларусаў адыгрывалі прыкметную ролю ў палітычным жыцці краіны на працягу ранніх перыядаў існавання ВКЛ, гэта значыць у XIII, XIV, XV стагоддзях, а не толькі з XVI стагоддзя, як гэта паказана ў непераканаўчых версіях літоўскай гістарыяграфіі.

      У XVI стагоддзі палітычную эліту краіны напаўняюць русінскія роды, чаго не адмаўляе нават згаданы раней артыкул літоўскай вікіпедыі. У той перыяд элiта Літвы – магнаты, якія паходзяць з беларускіх земляў, а менавіта: Сапегі, Хадкевічы, Храптовічы, Валовічы, Глебовічы і інш. Адносна рэальных продкаў гэтых вяльможаў вядуцца спрэчкі, але больш новыя генеалагічныя публікацыі кажуць пра іх інцэптабеларускае (прабеларускае)

Скачать книгу