Сляза ляза. Павел Гаспадыніч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч страница 7
Прыціхласці рэха на стромых прасторах,
Бавоўнасці водару прагны глыток…
Скідай нерашуча, няўмела свой сорам —
І можа пачуе спакушаны Бог…
Як дыхае цень, што прачнуўся да скону,
Як коткаю крочыць смуга да ракі…
Як плача матыль у бяскрыллі палону,
Як дзіда ўваходзіць у вільгаць зямлі…
Перлінамі скарбніц дзівосных, таемных
Між нерушаў бору, між лядаў яго
Сустрэнуцца губы і вусны ўзмакрэлых
Цнатлівых юнацкіх, бы грэху віно…
На ростанях вечнасці, мнішкаю сціплай,
Ледзь-ледзь апранае світанак цяпло.
Мільярды пачуццяў па травах разліла
Ядвабам пяшчоты тумана крысо…
«У прыцемках лета…»
У прыцемках лета
Дагарае святло,
Нібы з песні паэта
Выцякае віно…
Пануе восень
Ты сыдзеш, мабыць, як прыйшла:
Туман, балоты, восень…
Прысніцца раз, другі вясна
Як між чарноцця просінь…
Ты знікнеш хутка між агнёў:
Блуканне, вецер, попел…
Свет перакуліцца і зноў
Звычайнай стане восень.
Ты развітаешся і… ўсё—
Цяпло, валошкі, сонца—
Як быццам больш і нічыё :
Вакол пануе восень…
Кроў ветру
Беражанка
Зранку
востракрыллем
Рэжа паветра
Кроў ветру
Сцякае
З пятага паверха
На павекі
Халоднага лета.
«Стары і мудры воран…»
Стары і мудры воран
Заўсёды адзінотны.
Як вецер у няволі,
Вялікі і маркотны…
Як палкаводзец слынны,
Важак галоднай зграі…
Як Дух імклівай плыні,
Як цені на змярканні…
Ён чулы і сцішэлы,
Як лісце пасля віхры.
І голас памягчэлы
З жыццёвае палітры…
Стары і мудры воран
Ў чаканні заблукалы…
Наверсе – спевы зорак,
Унізе – цень расталы..
«Ля помніка нябачнага нікому…»
Ля помніка нябачнага нікому
Натоўп стаяў нікому невядомы.
Нікому непатрэбны і нязначны
Ля помніка нябачнага сабе самому…
«Ты глядзіш стамлёнымі вачыма…»
Ты глядзіш стамлёнымі вачыма
На святло, якое не тваё…
Бачыш у сутонні, як Айчына
Вобцас ймкнецца да і па-за дно.
На жмуты малітвы разадраны,
Іх ня чуе той, хто вінен быць.
Нібы грэбляй, душы спрасаваны,
І няма куды ім болей плыць.
Цвеліць розум голая знявага:
Невідушчы як прарок народ
Сам сабе, сляпы, дае параду,
Як спакласці ўшэчнт свой род.
І тады, калі карчы ад дрэва
Спадкаемцы