Сляза ляза. Павел Гаспадыніч
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч страница 8
Знікаюць прывіды на хвалях,
Вось сонца твар наўскрай жытла…
Яшчэ глыток… і на каралях
Зайграе полымя святла…
«Атруты выпіўшы глыток…»
Атруты выпіўшы глыток,
Схапіўся Ён за сэрца:
«Калі памру – няхай як воўк,
Які кахаўся з смерцю»…
«Гонка імкнецца да новага года…»
Гонка імкнецца да новага года
Сцежка між памяці спаленых сноў.
Што адбылося – дабро ці нягода —
Паразрасталася часу быллём.
Хмары, аблокі, усмешкі, сустрэчы —
Пройдзена-зжыта – як мліва – даўно.
Ценем нязведаных далечы вежаў
Сумна ўсміхаецца лёсу шытво.
Толькі наперад няпэўна і квёла
Цягнецца ўсё ж за табой наўздагон
Ёлкай прысутнасцю страчанай долі
Бела-чырвонай надзеі палон…
«На разгорнутай старонцы…»
На разгорнутай старонцы
Мімаходзь, імкліва, хутка
Захапляе ўладу стронцый,
Час згубіўся ў змрочных сутках.
Колер золата пагасне,
Адпачынак возьме лета.
Заквітнеюць лютым жарсці
І наноў памруць паэты.
На загорнутай старонцы
Мімаходзь, імкліва, жвава
Чорных армій ход бясконцы
Нам здаўна наканаваны.
«Па-над ночкаю, па-над рэчкаю…»
Па-над ночкаю, па-над рэчкаю
Зоркі спрытныя, срэбрам абмытыя,
Цалавалі бярозкі белыя, вочкі смелыя,
Думкі збалелыя, сэрцы сшалелыя…
Па-над ночкаю, па-над рэчкаю
Зоркі спаймалі невадам мары,
Позіркі душаў, самотных на сушы,
Кранутых аднойчы цудамі ночы…
На прыпынку світанкаў
Падышлі да прыпнку світанкаў.
– Ці на «Мележу»? Ці на «Танку»?, —
Запытальна вочы блішчалі
Па-ліцьвінску прыгожай менчанкі.
– «Багдановіча»? Ці «Янкі Купалы»? —
Вусны хлопца ледзь ёй адказалі.
Ім абодвум было то замала
На прыпынку таемным світанкаў.
Між аблокаў і хмар-ваўкалакаў
Шляхта таньчыла з белых маланкаў.
– Ці на «Коласа»? «Пімена Панчанкі»?, —
Панна Нясвіжа і пане Каханку.
«Цяпло твае пальцы даруюць няўмела…»
Цяпло твае пальцы даруюць няўмела…
Я ганаруся пачаткам такім —
Ты зберагла маю душу і цела,
Я не раздзьмуў красы тваёй дым.
Седзячы побач, на поўні грудастай,
Мы назіраем за сэрцам жыцця…
Ты пацалункам празрыстым і ясным
Хмары сагнала з постаці дня.
Яркія знічы квітнеюць вясёлкай…
Я ганаруся пачаткам такім —
Ты мне заззяла Максімавай зоркай,
Я расквітнеў Рамансам тваім…
«Забінтуй ты мне ногі абдымкамі