Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка страница 3

Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка Дзікія кошкі Барсума

Скачать книгу

і любая, нават самая кароткая, часовая непрацаздольнасць рабочай жонкі балюча ўдарыла б па інтарэсам самога О’Ніла. Ды і сама жонка неяк не давала ніколі яму асаблівых падстаў для раздражнення і гневу… выключэннем, праўда, былі рэдкія паездкі да сына, дакладней, само вяртанне з гэтых паездак. Жонка спраўна вяла гаспадарку, ніколі не спазнялася са сняданкам альбо вячэрай, ды і ва ўсіх іншых адносінах яна яго задавальняла, дакладней, амаль задавальняла. Магчыма, яна б і дагэтуль вяла фермерскую гаспадарку, калі б не трагічны выпадак. У пазамінулым годзе трэцяя рабочая жонка О’Ніла загінула, неасцярожна дакрануўшыся рукой да аголенага электрычнага кантакту на пульце кіравання падачай кармоў. Смерць у выніку няшчаснага выпадку была відавочнай, страхавыя ўзносы О’Ніл выплочваў рэгулярна, таму ён адразу ж змог набыць сабе новую, чацвёртую па ліку, рабочую жонку.

      Лёс яе з самага пачатку быў незайздросным.

      Па-першае, якраз у гэты самы час характар самога О’Ніла сапсаваўся канчаткова, яго нават бліжэйшыя суседзі-фермеры пачалі пабойвацца.

      Па-другое, гэтая новая жонка аказалася нейкай занадта ўжо няўдалай. Увесь час яна альбо спазнялася са сняданкамі і вячэрамі, альбо, наадварот, рыхтавала ежу занадта рана, і О’Нілу прыходілася есці яе падагрэтай, чаго ён цярпець не мог. Да таго ж жанчына вечна блытала загады і распараджэнні мужа… а аднойчы па яе віне скісла ўсё малако ў цыстэрнах. Ні дня, пэўна, не праходзіла, каб О’Ніл не «вучыў» няўдалую сваю жонку, альбо з дапамогай бізуна, альбо проста пускаючы ў ход кулакі ці чаравікі.

      Напэўна, трэба было проста абмяняць гэтую разяваку на іншую жонку – у ФІРМЕ абавязкова б пайшлі яму насустрач і абмянялі жанчыну без усялякай нават даплаты – але О’Ніл чамусьці не спяшаўся гэта зрабіць. Хутчэй за ўсё, яму проста падабалася здзеквацца з жонкі, і прытым, менавіта з гэтай жонкі, бо яна баялася свайго гаспадара, як агню. Перад кожнай экзекуцыяй жонка цалавала О’Нілу ногі і са слязьмі маліла аб літасці. Няшчасная жанчына проста не магла ўцяміць затарможаным сваім мозгам, што ўсе яе спробы хоць неяк улагодзіць мужа, не толькі не дасягаюць мэты, але і, наадварот, прыводзяць да прама процілеглага выніку. О’Ніл нібыта пьянеў ад гэтых яе адчайных крыкаў і мольбаў, у час экзекуцыі ён паступова ўваходзіў у нездаровы нейкі экстаз, прычым з кожным разам усё мацнейшы і мацнейшы…

      А потым здарылася тое, што і павінна было, рана ці позна, здарыцца. Бедная жанчына памерла ў час чарговага катавання – гэта здарылася якраз пасля таго, калі скісла малако ў цыстэрнах – і хоць О’Ніл па-ранейшаму спраўна аплочваў усе страхавыя полісы, смерць гэтай ягонай жонкі пад катэгорыю няшчасных выпадкаў ніяк не падпадала…

      Прыйшлося, улазячы ў даўгі, купляць чарговую, пятую па ліку, рабочую жонку за поўны яе кошт, прычым усё гэта нечакана расцягнулася на даволі-такі працяглы тэрмін. Спачатку ў яго не было дастатковай сумы грошаў – О’Ніл ніяк не разумеў, чаму ФІРМА пастаўляе ў крэдыт

Скачать книгу